Беларускія навукоўцы ўмеюць друкаваць катлеты на 3D-прынтары
Інстытут мяса-малочнай прамысловасці Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні распрацаваў спецыяльныя сумесі для 3D-прынтара, з якіх можна друкаваць мясныя стравы — напрыклад, катлеты і адбіўныя. Пра гэта расказвае Office Life.

Паводле слоў загадчыцы сектарам комплексных даследаванняў мясных прадуктаў Ірыны Калтовіч, сумесі складаюцца з натуральнай мясной сыравіны: свініны, ялавічыны і куранят-бройлераў. Харчовыя дабаўкі, кансерванты, фарбавальнікі, стабілізатары і ўзмацняльнікі смаку і водару ў тэхналогіі вытворчасці сумесяў не выкарыстоўваюцца. Спецыялістка падкрэсліла, што дзякуючы натуральнаму складу аналагаў беларускім сумесям у свеце няма.
У 3D-прынтары можна задаць параметры дызайну стравы, смак і кансістэнцыю. Пры гэтым усе паказчыкі можна адаптаваць пад індывідуальныя фізіялагічныя патрэбы любога чалавека.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
изобретения которые заслужили
Круто, молодцы.