Беларускім першакурснікам польскіх ВНУ часова спрасцілі падачу дакументаў на візу

Беларусы, якія паступілі на першы курс ВНУ ў Польшчы, змогуць падацца на нацыянальную візу без рэгістрацыі. Пра гэта паведамляе VFS Global Group.

8 каментарыяў

У VFS Global Group удакладняюць, што студэнты першых курсаў могуць падаваць дакументы без папярэдняй рэгістрацыі ў візавыя цэнтры Польшчы ў Мінску, Гомелі і Магілёве.

Пры гэтым новае правіла будзе дзейнічаць у польскіх візавых цэнтрах на працягу пяці дзён — ад 23 да 27 верасня.

Улетку ў Мінску, Гомелі і Магілёве для рэгістрацыі студэнтаў-першакурснікаў, якія падаюць заяву на атрыманне нацыянальнай візы з мэтай навучання ў ВНУ Польшчы, VFS дадала катэгорыя D — 1st year Students.

У VFS Global удакладнілі, што катэгорыя D-Student прызначаная для студэнтаў другога і наступных курсаў навучання, А D-Other — для вучняў сярэдніх школ, ліцэяў, тэхнікумаў і інш.

Між тым не так даўно з’явілася інфармацыя, што беларускім студэнтам апошнімі днямі сталі адмаўляць у польскіх візах з фармулёўкай «не абгрунтавалі мэты або ўмоў меркаванага знаходжання» (пункт 8 рашэння аб адмове ў выдачы нацыянальнай візы). Хоць, паводле слоў студэнтаў, яны падавалі стандартны пакет дакументаў або нават звыш таго.

«Не абгрунтавалі мэты знаходжання». Беларусам сталі адмаўляць у студэнцкіх візах у Польшчу
Па тэме
«Не абгрунтавалі мэты знаходжання». Беларусам сталі адмаўляць у студэнцкіх візах у Польшчу
«Плюшкі, якімі не могуць пахваліцца дзяржаўныя ВНУ». Пагутарылі са студэнтамі, якія паступілі ў Польшчу
Па тэме
«Плюшкі, якімі не могуць пахваліцца дзяржаўныя ВНУ». Пагутарылі са студэнтамі, якія паступілі ў Польшчу
Візавыя цэнтры Польшчы спрасцілі прыём дакументаў для пажылых людзей
Па тэме
Візавыя цэнтры Польшчы спрасцілі прыём дакументаў для пажылых людзей

Читать на dev.by