Беларуская супольнасць бізнэс-анёлаў Angels Band перазапускаецца ў Еўропе

Пра гэта dev.by паведамілі прадстаўнікі супольнасці.

1 каментарый

Сетка Angels Band была створаная ў Беларусі ў 2018 годзе і на піку аб’ядноўвала каля 100 інвестараў. Пасля 2020 года арганізацыя была вымушаная спачатку спыніць сваю дзейнасць, а затым самаліквідавацца.

Перазапуск Angels Band па-за межамі Беларусі стаўся магчымы дзякуючы падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) у рамках праекта развіцця інавацыйнага прыватнага сектара INNOVATE.

Angels Band 2.0 хоча аб’яднаць беларускіх бізнэс-анёлаў у розных краінах, каб аднавіць «важны элемент экасістэмы венчурнага фінансавання, а таксама падтрымаць стартапы, што рэлакаваліся, выкарыстоўваючы магчымасці еўрапейскага рынку».

У рамках Angels Band 2.0 удзельнікі змогуць прайсці навучанне інвеставанню для рознага ўзроўню кампетэнцый, нэтворкінг як на ўласных рэгулярных сустрэчах сеткі, так і на сайд-івэнтах галоўных стартап-канферэнцый ва ўсёй Еўропе.

Таксама Angels Band 2.0 будзе займацца ментарынгам і інвеставаннем у перспектыўныя стартапы, заснаваныя фаўндарамі з Беларусі.

Бізнэс-анёлы і стартапы могуць абнавіць свой профіль у Dealum або зарэгістравацца. Першая пітч-сесія адбудзецца ў верасні.

Seedstars адабрала 10 стартапаў з беларускімі каранямі для ўдзелу ў венчурнай праграме ЕБРР
Па тэме
Seedstars адабрала 10 стартапаў з беларускімі каранямі для ўдзелу ў венчурнай праграме ЕБРР
Беларусы запустили стартап по созданию цифровых двойников
По теме
Беларусы запустили стартап по созданию цифровых двойников
Канферэнцыю для стартапаў EMERGE прадалі бізнэсоўцу з Расіі
Па тэме
Канферэнцыю для стартапаў EMERGE прадалі бізнэсоўцу з Расіі
«Айтишка есть и в Северной Корее». Инвестор Валерий Остринский о переезде в Польшу и планах
По теме
«Айтишка есть и в Северной Корее». Инвестор Валерий Остринский о переезде в Польшу и планах

Читать на dev.by