Беларусы распрацоўваюць гульню пра сярэднявечнае Полацкае княства

Беларуская геймдэў-студыя Sector13 расказала пра працу над гульнёй пра Беларусь пад назвай Losted. Дзеянне будзе разгортвацца ў Полацкім княстве XI стагоддзя — перыяд найбольшага росквіту першай дзяржавы, якая сфармавалася на сённяшняй тэрыторыі краіны.

5 каментарыяў

Losted — гэта ролевая гульня з відам ад трэцяй асобы і элементамі стэлс-экшэну. Паводле сюжэта, геніяльны навуковец Блэйк Норман у ходзе эксперыменту па стварэнні тэлепорта трапляе ў мінулае.

Гульцы сустрэнуць гістарычных асоб, пазмагаюцца з персанажамі з беларускіх казак і легенд і паспрабуюць выжыць ва ўмовах тысячагадовай даўніны. Для адаптацыі герою трэба будзе выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі.

Дату рэлізу распрацоўшчыкі гульні не раскрылі. Але падзяліліся першымі артамі.

Playtika купіла долю ў турэцкай геймдэў-кампаніі
Па тэме
Playtika купіла долю ў турэцкай геймдэў-кампаніі

Читать на dev.by