Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусы ад пачатку года прадалі валюты на $1,5 млрд больш, чым купілі

Нацбанк Беларусі палічыў аб’ём угод насельніцтва з валютай за гэты год, у тым ліку за лістапад.

10 каментарыяў

Нацбанк Беларусі палічыў аб’ём угод насельніцтва з валютай за гэты год, у тым ліку за лістапад.

За мінулы месяц, паводле даных Нацбанка, фізічныя асобы купілі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў аб’ёме 978,4 млн долараў. Па аб’ёме угод лістапад заняў другое месца сёлета. Больш валюты фізасобы сёлета купілі толькі ў ліпені (1 038,4 млн долараў).

А вось аб’ём угод па продажы валюты ўпаў. За лістапад насельніцтва прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на 999,5 млн долараў. Гэта мінімальны аб’ём за апошнія 8 месяцаў. Сёлета толькі ў першым квартале фізасобы прадавалі менш валюты на працягу аднаго месяца.

Тым не менш фізасобы засталіся чыстым прадаўцом валюты ў лістападзе. Гэтая тэндэнцыя назіраецца ад лютага. 

Усяго ад пачатку года фізасобы купілі валюты больш чым на 10 млрд долараў, а прадалі на 11,5+ млрд долараў. Аб’ём чыстага продажу валюты перавысіў 1,5 млрд долараў.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Добровольно-принудительные пожертвования оплачивали?

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

нет)

Тут может быть много разных источников, но самый большой фактор это скорее всего люди набирают кредиты на машины и квартиры, думая что будет все как в 2011 году, а валюту меняют потому что нужен первый взнос.

Далее, примерно 500к беларусов уехало, вот люди и шлют деньги в Беларусь

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
0

Внимательно смотрим на ноябрь :) Люди уже научены :)

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

научены чему? кричать, чем им за аренду платить, раз курс растет?

1

когда денег нет совсем - пора продавать $

table
table Table в Database
-2

А еще президента белоруссии ругаете)) Никто так хорошо не живет как белоруссы

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
2

1 500 000 000 / 9 800 000 = $153 в год. Мдаааа....

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
3

ну далеко не каждый беларус работает на экспорт и зарабатывает валюту, допустим чиновники, учителя, врачи, омоновцы и т д - они все потребители валюты, а не донары. Так что небольшая часть населения снабжает остальную валютой

-4

Ну дык уж, а вы почем злотый покупали? по 4.8, а продали по 3.9? Будет уж с Вас

0

А почему не сожгли вражеские бумажки?