Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусы вычарпалі квоту на бязмытны ўвоз электракараў. Але яе могуць павялічыць

Колькасная квота на бязмытны ўвоз электрамабіляў фізічнымі асобамі на 2026 год вычарпана. Пра гэта ў сваім тэлеграме паведаміў Дзяржмыткамітэт.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google
Беларусы вычарпалі квоту на бязмытны ўвоз электракараў. Але яе могуць павялічыць

Колькасная квота на бязмытны ўвоз электрамабіляў фізічнымі асобамі на 2026 год вычарпана. Пра гэта ў сваім тэлеграме паведаміў Дзяржмыткамітэт.

Цяпер пры мытным дэкларыраванні транспартнага сродку трэба плаціць мыта ў памеры 15% ад яго кошту. Дадаткова да ўтылізацыйнага збору.

Ведамства адзначае, што вычарпанне квоты не перашкаджае скарыстацца вызваленнем ад ПДВ у дачыненні да электрамабіляў узростам не больш за 5 гадоў. Для аўто старэйшых стаўка падатку складзе 20%.

Квоты на бязмытны ўвоз электрамабіляў для юрыдычных асобаў былі вычарпаныя ў ліпені, адзначае abw.by.

Але як піша tochka.by, квоту могуць змяніць. Сёлета Беларусь магла бесмытна ўвезці 20 тысяч электракараў — юрыдычным асобам аддалі каля 14 тысяч, фізічным — больш за 6 тысяч. Асацыяцыя развіцця электратранспарту прапанавала запытаць у ЕАЭС дадатковую квоту — яшчэ 5-7 тысяч «электрычак» для 2026 года.

Рашэнне за Еўразійскай эканамічнай камісіяй. Раней квоту на бязмытны ўвоз электрамабіляў павялічылі Кыргызстану і Арменіі. З ініцыятывай ад нашай краіны хочуць выступіць толькі цяпер, так што пакуль беларусам давядзецца плаціць.

Колькасць электрамабіляў у Беларусі вырасла амаль у 1,5 разы з пачатку года
Колькасць электрамабіляў у Беларусі вырасла амаль у 1,5 разы з пачатку года
Па тэме
Колькасць электрамабіляў у Беларусі вырасла амаль у 1,5 разы з пачатку года
У Віцебску запусцяць вытворчасць электратранспарту
У Віцебску запусцяць вытворчасць электратранспарту
Па тэме
У Віцебску запусцяць вытворчасць электратранспарту

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.