Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусы выйшлі на Product Hunt c медстартапам VOKA. Ён дапамагае вывучаць анатомію чалавека

Поўная назва праекта — VOKA Anatomy Pro. На Product Hunt ён з’явіўся 24 ліпеня. Праграма ўяўляе сабою 3D-атлас чалавечага арганізма, які можа быць карысны дактарам, студэнтам і выкладчыкам медыцынскіх ВНУ. 

2 каментарыя

Карыстальнік VOKA можа вывучаць «звышдэталізаваныя 3D-мадэлі» частак цела, органаў і паталогій, створаныя на аснове рэальных медыцынскіх здымкаў. 

Праграма даступная ў App Store і Google Play. Ёсць і вэб-версія каталога

Фаўндар VOKA — Павел Арлоў, сузаснавальнік і CEO Innowise Group. Кіруе стартапам Вераніка Жук, былая праектная менеджарка ўсё той жа Innowise Group.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

evgeniya-osmolovskaya
evgeniya-osmolovskaya Software Engineer в iTechArt Group
3

Вау, приложение еще и бесплатное! Чиназес, сюда...

2

Можно было бы с World Of Guns совместить)
Симуляция повреждений
Разрывов аорт и селезёнок...
А если и Flo визуализировать...

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 ліпеня 2024, 16:43