Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусы запусцілі AI-генератар праграм. Просяць фідбэк

Аўтары інструмента — выхадцы з Akveo, якая рэлакавалася.

2 каментарыя

Аўтары інструмента — выхадцы з Akveo, якая рэлакавалася.

Каманда беларусаў у эміграцыі UI Bakery запусціла на Product Hunt інструмент для генерацыі вэб-праграм з дапамогай AI

— Сутнасць такая: мы дазваляем падключыцца да SQL базы даных і на аснове тэкставага промпта згенераваць працоўную праграму для працы з гэтымі данымі на read/write, — кажа кафаўндар UI Bakery Уладзімір Лугоўскі. — Лепш за ўсё гэта працуе для генерацыі інструментаў для ўнутранага карыстання, CRUD-праграм, а таксама admin dashboard’s. То-бок пакуль мы аптымізавалі прадукт пад пэўныя юзкейсы, але плануем і далей развіваць яго на аснове фідбэку ад карыстальнікаў.

Каманда просіць праверыць інструмент і дасылаць водгукі на [email protected].

Платформа UI Bakery — гэта low code інструмент для хуткай распрацоўкі кастамных вэб-праграм: унутраных інструментаў, праграм для ўзаемадзеяння з падрадчыкамі і кліентамі. Заснаваная выхадцамі з Akveo Уладзімірам Лугоўскім, Канстанцінам Даноўскім і Змітром Няхайчыкам. У камандзе 12 чалавек — у Літве і Польшчы.

Уладзімір Лугоўскі — саўладальнік і экс-СЕО Akveo. Каманда Akveo пераехала ў Літву і Польшчу. Летась закрыла юрыдычную асобу ў Беларусі.

Лугоўскі пра платформу UI Bakery:

— Мы дазваляем хутка рабіць розныя праграмы для ўнутранага карыстання, а таксама для ўзаемадзеяння з вендарамі і кліентамі. Ва ўсіх нашых юзераў ёсць нейкая крыніца даных: SQL база, API або іншы сэрвіс, — і ім трэба даць нетэхнічным карыстальнікам магчымасць бяспечна ўзаемадзейнічаць з данымі. Раней для гэтага многія садзіліся і рукамі пісалі праграмы на PHP, Python і інш. Але гэта доўга і дорага. UI Bakery робіць гэта хутка ў візуальным рэжыме.

Представлен ИИ способный заменить инженера-программиста
Представлен ИИ, способный заменить инженера-программиста
По теме
Представлен ИИ, способный заменить инженера-программиста

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

4

Можно вечно смотреть как горит огонь, как течет вода и как кто-то пилит очередной CRUD генератор

sovest-chatagpt
sovest-chatagpt Максимилиан в VironIT
2

Баги такой прилаги ловить наверное особый вид извращенного наслаждения