«Яны ізаляваныя ад вопытных экспертаў». Як новы «маркетплэйс» ментараў дапаможа беларускім стартапам?
Новы праект для падтрымкі стартапаў — xmentor.pro — запусцілі беларусы Зміцер Калінін і Соня Драбычэўская. Платформа прапаноўвае бясплатныя (і платныя) кансультацыі з ментарамі (многія з іх практыкуючыя фаўндары і інвестары) і не толькі.
Зміцер Калінін расказвае, як працуе платформа і каму яна патрэбная.
Новы праект для падтрымкі стартапаў — xmentor.pro — запусцілі беларусы Зміцер Калінін і Соня Драбычэўская. Платформа прапаноўвае бясплатныя (і платныя) кансультацыі з ментарамі (многія з іх практыкуючыя фаўндары і інвестары) і не толькі.
Зміцер Калінін расказвае, як працуе платформа і каму яна патрэбная.
Зміцер Калінін — ментар, VC&стартап-эдвайзер, кандыдат эканамічных навук. Вопыт кіравання інвестыцыйнымі фондамі (2016–2019 гг.):
— LP & GP, сябра інвесткамітэта венчурнага фонду RBF ventures;
— дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду.
У цяперашні час:
— прэзідэнт і кіраўнік праўлення Фонду развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва WeStart Fund;
— заснавальнік інвестыцыйна-кансалтынгавага буціка Kalinin Agency;
— Community Leader фандрайзінг-супольнасці стартапаў, інвестараў і экспертаў у Польшчы і ЕС WeStartT Community.
Соня Драбычэўская — экспертка па стартап-фандрайзінгу, ментарка, экспертка па грантавым фінансаванні.
5+ гадоў вопыту ў стартап-экасістэме ЕС, уключаючы Startup Hub Poland і Vestbee.
У цяперашні час:
— кіраўніца Grants Team WeStart Consulting;
— сузаснавальніца Фонду развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва WeStart Fund;
— сузаснавальніца фандрайзінг-супольнасці стартапаў, інвестараў і экспертаў у Польшчы і ЕС WeStart.
Навошта беларусам новы ментарскі праект
Зміцер Калінін, суаўтар праекта
— У верасні 2022 года ў Польшчы мы запусцілі стартап-фандрайзінг-супольнасць WeStart. Цяпер у ёй каля 800 удзельнікаў, у тым ліку беларускія заснавальнікі стартапаў, інвестары і эксперты. За гэты час мы правялі 600+ кансультацый і персанальных ментар-сесій для беларускіх фаўндараў, дапамаглі прыцягнуць ім 2+ млн еўра венчурнага і грантавага фінансавання. Такое шчыльнае ўзаемадзеянне дазваляе нам адчуваць актуальныя праблемы беларускіх стартапаў.
Так, мы прааналізавалі 200 беларускіх стартапаў і выявілі, што не менш за 70% з іх знаходзяцца на звышранніх стадыях ідэі і preseed. Іх асноўная праблема — недахоп рэсурсаў для развіцця і вопыту для прыцягнення сродкаў.
Стартапы, якія засталіся ў Беларусі, выявіліся ізаляванымі ад вопытных заснавальнікаў, экспертаў і інвестараў. Раней тыя выступалі ў якасці ментараў, але цяпер жывуць за мяжой.
Тыя ж стартапы, якія з’ехалі, сутыкаюцца з цяжкасцямі ў незнаёмым бізнэс-асяроддзі. Яны часцяком не разумеюць спецыфікі і магчымасцяў мясцовых стартап-экасістэм, як там шукаць грошы і запускаць стартапы. Адсутнасць адкрытага доступу да экспертаў пагаршаецца разарванымі гарызантальнымі сувязямі з мінулымі партнёрамі, культурнымі і моўнымі бар’ерамі і слаба развітой інфраструктурай і культурай ментарства сярод беларускіх экспертаў.
Пры гэтым беларускія ментары значна карыснейшыя і каштоўнейшыя беларускім фаўндарам, чым, скажам, амерыканскія або многія еўрапейскія эксперты. Землякі лепш разумеюць праблемы адно аднаго і часцей могуць даць карысныя парады.
Менавіта таму мы вырашылі запусціць спецыяльную ментарскую платформу, якая аб’яднае найбольш прыкметных прадстаўнікоў беларускай стартап- і венчурнай экасістэм ва ўсім свеце — паспяховых фаўндараў, рэальных інвестараў і вопытных экспертаў.
Мэта — зрабіць для беларускіх інаватараў і стартапаў кваліфікаваную ментарскую падтрымку даступнай, незалежна ад таго, у якім пункце свету яны знаходзяцца.
xmentor.pro — свайго роду маркетплэйс ментараў, дзе стартап з дапамогай фільтраў можа выбраць сабе максімальна рэлевантнага эксперта.
Згодна з базавай бізнэс-мадэллю, кожны ментар сам устанаўлівае кошт гадзіны размовы — арыенціровачна ад 50 да 500 еўра за гадзінную ментар-сесію.
Некаторыя ментары вырашылі накіраваць заробленыя грошы на дабрачынныя мэты і развіццё экасістэмных праектаў.
2 кастрычніка гэтага года на базе платформы xmentor.pro мы запусцілі сумесную праграму WeStart і ЕБРР па бясплатнай ментарскай падтрымцы беларускіх стартапаў за мяжой.
Паводле патрабаванняў ЕБРР, узяць удзел у бясплатнай праграме могуць стартапы з беларускімі каранямі, якія базуюцца за мяжой (у краінах аперавання ЕБРР). Сукупна ў рамках праграмы прадугледжана 80 гадзін бясплатных ментар-сесій. Пасля вычарпання ліміту праграма завершыцца і да наступнай праграмы застанецца магчымасць толькі платных ментар-сесій.
Стартапы, якія зарэгістраваліся на платформе і прайшлі верыфікацыю на адпаведнасць крытэрам, могуць выбраць сабе любога ментара на платформе і атрымаць да 3-х бясплатных ментар-сесій па найбольш папулярных і запатрабаваных запытах.
Цяпер на платформе больш за 20 ментараў з экспертызай у 60+ кампетэнцыях і ў больш як 25 лакацыях.
Хто ментары (іх 20+)
— Аляксандр Мацвеенка — тэхналагічны прадпрымальнік, заснавальнік і CEO Rainbow.ai;
— Канстанцін Запалянскі — Venture & Private Equity інвестар, старшы інвестыцыйны дырэктар Zubr Capital;
— Яўген Корань — бізнэс-анёл, заснавальнік венчурнага фонду Kolas VC, кафаўндар Goodville;
— Наталля Драгальчук — экспертка па B2B продажах, сузаснавальніца і CEO Elatra;
— Кірыл Голуб — бізнэс-анёл, старшыня праўлення LatBAN, кафаўндар LitBAN і Angels Band;
— Кірыл Валошын — бізнэс-анёл, ментар, кафаўндар hoster.by, CEO AngelsBand;
— Юрый Шлаганаў — кіраўнік аддзела скаўтынгу і аналітыкі ultra.vc
— Кацярына Ерахавец — экспертка-юрыстка па інтэлектуальнай уласнасці, сукіраўніца Revera Polska.
І іншыя.
На платформе можна зарэзерваваць ментар-сесію, напрыклад, з прадстаўнікамі фондаў Zubr Capital і Kolas VC, акселератараў ULTRA VC і Bridgio, фаўндарамі такіх яркіх стартапаў з беларускімі каранямі, як Rainbow.ai, Soula і Elatra, бізнэс-анёламі Кірылам Голубам і Кірылам Валошыным, вядучымі юрыстамі і фінансістамі па 20 найбольш папулярных запытах.
Кожны з ментараў у рамках праграмы можа правесці не больш за 10 бясплатных сесій. Таму, калі ёсць цікавасць да экспертызы канкрэтнага ментара, раім паспяшацца, пакуль яго слоты яшчэ даступныя.
Колькі стартапаў ужо ў праграме і што ім трэба
На платформе ўжо зарэгістраваліся 40 беларускіх стартапаў, большая частка з іх верыфікаваная. Ужо праведзеныя 25 сесій. Для нас стала нечаканым, што найбольшая колькасць запытаў ад стартапаў — гэта пытанні маркетынгавай стратэгіі і піяру. На другім месцы — прыцягненне грантаў і інвестыцый.
У чым адрозненне xmentor.pro ад іншых праектаў у падтрымку беларускіх стартапаў
Большасць падобных ініцыятыў працуе ў групавым фармаце: ментары дзеляцца экспертызай перад групай слухачоў. У сувязі з рознасцю аўдыторыі часта ментары расказваюць нейкія базавыя і ўніверсальныя тэмы. У xmentor.pro ментары працуюць па індывідуальных запытах.
А яшчэ звычайна такія ініцыятывы запускаюцца выключна з апорай на донарскія рэсурсы. Па завяршэнні донарскай падтрымкі згортваюцца і ментарскія праграмы.
Мы ж для «антыломкасці» закладваем у нашую ініцыятыву камерцыйную бізнэс-мадэль.
А падтрымка ж з боку спонсараў і партнёраў для нас хутчэй магчымасць паскарэння і маштабавання.
Ну вот на первой же фотке виден уровень профессионализма:
1 Людей посадили так, что им в лицо бьёт луч проектора
2 Людей посадили не так, как они отражены на слайде
3 И вообще на слайде 3 мужчины и 2 девушки, а на сцене наоборот
Я уже не говорю про нейминг со стоп словами внутри. Как я могу вам доверить ся?
Кто хочет - ищет возможности. Кто не хочет - оправдания!
Вам предоставляется возможность обсудить свой проект с одними из самых ярких представителей экосистемы (если он у вас конечно есть). Вы в их профессионализме усомнились из-за фото живого ивента, где все гибко… по-настоящему, а не стирильно как на партсобрании? Или вас так смущает буква X в названии? Жаль Илон Маск об этом вовремя не узнал))) Тоже ещё тот профи)
Так вы статью прочитайте!) на ваши вопросы там заранее даны четкие ответы: и что это и даже за чьи деньги. Она для этого собственно и была открыто опубликована. Чтобы все было понятно и прозрачно
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну вот на первой же фотке виден уровень профессионализма:
1 Людей посадили так, что им в лицо бьёт луч проектора
2 Людей посадили не так, как они отражены на слайде
3 И вообще на слайде 3 мужчины и 2 девушки, а на сцене наоборот
Я уже не говорю про нейминг со стоп словами внутри. Как я могу вам доверить ся?
Кто хочет - ищет возможности. Кто не хочет - оправдания!
Вам предоставляется возможность обсудить свой проект с одними из самых ярких представителей экосистемы (если он у вас конечно есть). Вы в их профессионализме усомнились из-за фото живого ивента, где все гибко… по-настоящему, а не стирильно как на партсобрании? Или вас так смущает буква X в названии? Жаль Илон Маск об этом вовремя не узнал))) Тоже ещё тот профи)
Опыта нет. Есть кофейня. И проблема: пьют кофе и сидят с ноутбуками. Целый день!
Дай Бог всем такие проблемы! Вы счастливый человек)
очередное непонятно что, непонятно за чьи день и ит.д.
Не говорите так, вы совсем их не знаете!
Так вы статью прочитайте!) на ваши вопросы там заранее даны четкие ответы: и что это и даже за чьи деньги. Она для этого собственно и была открыто опубликована. Чтобы все было понятно и прозрачно
на заборе тоже много чего написано, но это не значит что собака - злая