Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусы запусцілі ў Польшчы акселератар для стартапаў-пачаткоўцаў

Акселератар называецца AXIOS. Фаўндар праекта — беларус Сяргей Красаковіч. Падрабязней пра тое, як будзе працаваць акселератар, якія стартапы і на якіх умовах змогуць трапіць у AXIOS, ён расказаў YouTube-каналу Angels Band.

Пакінуць каментарый

Хто можа патрапіць у акселератар

У AXIOS бясплатна могуць трапіць стартапы з любой лакацыі, уключаючы тыя, што працуюць у Беларусі. Першы паток плануецца зрабіць для рускамоўных каманд, «каб паглядзець, як усё працуе».

AXIOS ужо адкрыў набор стартапаў. На сёння ўжо ёсць каля 20 заявак.

— Мы хацелі б узяць 15-20 каманд. Але ўсё будзе залежаць ад колькасці прыцягнутых спецыялістаў, якія змогуць суправаджаць каманды, — растлумачыў фаўндар AXIOS. Ён дадаў, што акселератар не будзе спыняць прыём заявак, каб у тым ліку сфармаваць пул праектаў для наступнай праграмы.

Праграма AXIOS

Адукацыйная праграма акселератара разлічаная на 15 тыдняў і ўключае 3 асноўныя блокі адукацыйных трэнінгаў: прадукт, маркетынг, фінансы.

— У рамках акселератара мы дапаможам стварыць прадукт і яго пратэсціраваць. Каб людзі самі паглядзелі, ці заходзіць іхняя ідэя, ці не. 

Цяпер вядзем перамовы з ментарамі, у асноўным з Беларусі, якія будуць весці асобныя лекцыі, дзяліцца сваім асабістым досведам. Таксама вядзем перамовы з экспертамі рынку, якія змогуць падзяліцца інфармацыяй па канкрэтнай тэме, — расказаў Сяргей Красаковіч.

Акрамя таго, паводле слоў фаўндара, ёсць ідэя зрабіць асобныя лекцыі адкрытымі і запрасіць на іх прадпрымальнікаў.

Канцэпцыя AXIOS не прадугледжвае фінансавання стартапаў, якія трапяць у акселератар. «Але мы будзем звязваць праекты з тымі, хто можа дапамагчы з інвестыцыямі», — удакладніў фаўндар.

Запуск праграмы запланаваны на 8 кастрычніка. AXIOS будзе працаваць пераважна ў інтэрнэце. Таксама запланавана некалькі афлайн мерапрыемстваў, у прыватнасці, для пітчынгу і нэтворку.

Demo day плануецца правесці ў студзені 2025 года. Паводле слоў Сяргея Красаковіча, хутчэй за ўсё, Demo day пройдзе не на тэрыторыі Польшчы. Акселератар атрымаў запрашэнне правесці яго ў іншай краіне.

Беларуская супольнасць бізнэс-анёлаў Angels Band перазапускаецца ў Еўропе
Беларуская супольнасць бізнэс-анёлаў Angels Band перазапускаецца ў Еўропе
Па тэме
Беларуская супольнасць бізнэс-анёлаў Angels Band перазапускаецца ў Еўропе
Seedstars адабрала 10 стартапаў з беларускімі каранямі для ўдзелу ў венчурнай праграме ЕБРР
Seedstars адабрала 10 стартапаў з беларускімі каранямі для ўдзелу ў венчурнай праграме ЕБРР
Па тэме
Seedstars адабрала 10 стартапаў з беларускімі каранямі для ўдзелу ў венчурнай праграме ЕБРР
Как стартапу найти перспективные рынки за 37$ и два дня? Кейс от кофаундера DŌBRA
Как стартапу найти перспективные рынки за 37$ и два дня? Кейс от кофаундера DŌBRA
По теме
Как стартапу найти перспективные рынки за 37$ и два дня? Кейс от кофаундера DŌBRA

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.