Белгідрамет: 2024-ы стаў найцяплейшым годам за ўсю гісторыю назіранняў
Метэаролагі далі справаздачу пра надвор’е за мінулы год.
Метэаролагі далі справаздачу пра надвор’е за мінулы год.
Метэаролагі далі справаздачу пра надвор’е за мінулы год.
2024 год стаў найцяплейшым за ўсю гісторыю назіранняў. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі начальніца аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу фонду даных Белгідрамета Вольга Бакланава.
Паводле яе слоў, сярэдняя тэмпература паветра за год склала 9,5 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 2,3 градуса.
Станоўчую анамалію тэмпературы паветра метэаролагі адзначалі на працягу 11 месяцаў — акрамя студзеня, які стаў халаднейшым за кліматычную норму на 1 градус. Самая нізкая тэмпература студзеня-2024 — мінус 28,7 — была зафіксаваная 8 студзеня на станцыі Езярышча (Віцебская вобласць).
А вось верасень-2024 выявіўся самым цёплым вераснем за ўвесь перыяд метэаназіранняў. Сярэдняя па Беларусі тэмпература ў гэтым месяцы была блізкая да летніх і склала 17,5 градуса. Гэта вышэй за кліматычную норму на 4,8 градуса. Максімальныя тэмпературы на большай частцы краіны дасягалі 27 градусаў, а на поўдні і паўднёвым усходзе — 28-30 градусаў і большых. У гэты перыяд былі зафіксаваныя самыя працяглыя хвалі цяпла ва ўсёй краіне.
— Прычына гэтага — магутны блакавальны антыцыклон над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі, які не прапускаў да нас цыклоны і атмасферныя франты з Заходняй Еўропы (у гэты час паветраныя масы паступалі проста са стэпаў Сярэдняй Азіі), — расказала Вольга Бакланава. — У выніку жыхары Беларусі змаглі атрымаць асалоду яшчэ ад амаль цэлага месяца лета.
Найбольшае станоўчае адхіленне тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы назіралася ў лютым. Сярэдняя тэмпература за месяц тады склала 1,7 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 5,2 градуса.
Таксама ў 2024 годзе метэаролагі фіксавалі амаль увесь спектр небяспечных з’яў — замаразкі ў маі, ліўні з падтапленнем, ураганны вецер да 29 м/с (ці памятаеце ліпеньскі катаклізм на поўдні краіны?), град, анамальную спякоту (+35 і вышэйшю) у спалучэнні з засухай.
— 2024 год зноў пацвердзіў, што змяненне клімату — гэта не нейкая далёкая перспектыва, а нашая рэальнасць, тут і цяпер, — падсумавала супрацоўніца Белгідрамета.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Каждый год одно и тоже)) Вся история наблюдений - это последние 120 лет, а это ничто для мировой истории) Были и периоды повышения и понижения температуры))
не знаю откуда данные берет Белгидромед, у меня в жировке от комунальщиков каждый год количество гигакаллорий на отопление квартиры растет, а площадь квартиры нет. это значит климат в Белоруссии становится все холоднее
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 студзеня 2025, 23:32