Беларуская тэхнакампанія трапіла пад экспартныя абмежаванні Мінгандлю ЗША
ЗША палічылі, што кампанія ўносіць значны ўнёсак у развіццё УС і абаронна-прамысловы комплекс Расіі.
ЗША палічылі, што кампанія ўносіць значны ўнёсак у развіццё УС і абаронна-прамысловы комплекс Расіі.
ЗША палічылі, што кампанія ўносіць значны ўнёсак у развіццё УС і абаронна-прамысловы комплекс Расіі.
ТАА «ДМТ Трэйдынг» трапіла ў спіс экспартных абмежаванняў Мінгандлю ЗША, заўважылі незалежныя медыя. У ведамстве сцвярджаюць, што кампанія аказвае падтрымку расійскай ваеннай прамысловасці і гэта пагражае нацыянальнай бяспецы ЗША.
ТАА «ДМТ Трэйдынг» існуе ад 1996 года, офіс у Мінску. Сама кампанія называе сябе «вядучым пастаўшчыком электронных кампанентаў і вымяральнай тэхнікі, а таксама буйным інжынерна-тэхнічным цэнтрам, здольным вырашаць шырокі спектр задач у галіне высокіх тэхналогій». Асноўныя напрамкі яе дзейнасці, паводле афіцыйнага сайта, распрацоўка і выраб праграмнаапаратных вымяральных, выпрабавальных, аналітычных і прамысловых комплексаў сямейства «ДМТ», праектаванне і камплектаванне цэнтраў уваходнага кантролю электронных кампанентаў, метралагічных лабараторый і выпрабавальных цэнтраў.
Акрамя таго, у абмежавальны спіс трапіла маскоўская DMT Electronics, якая прадстаўляе інтарэсы «ДМТ Трэйдынг» на тэрыторыі Расіі.
Усяго ў чорным спісе Мінгандлю ЗША 37 кампаній, 28 з іх — кітайскія.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Так жаль. Что даже забыл про 1500 невинных людей в тюрьмах.
вы, дорогие мои, импорт с экспортом перепутали