«Белтэлекам» плануе запусціць мабільную сувязь у 2026
«Белтэлекам» плануе выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе. Пра гэта паведаміў гендырэктар Аляксей Івашкін на прэс-канферэнцыі з нагоды 30-годдзя прадпрыемства.
Праект з’яўляецца для кампаніі стратэгічным. «Распрацавалі стратэгію і пачалі яе рэалізацыю», — цытуе Івашкіна БелТА.
Таксама «Белтэлекам» бачыць перспектывы ў мадэрнізацыі інфраструктуры ЦАДаў, аказанні паслуг кібербяспекі, развіцці інавацыйных прадуктаў для бізнес-сектара і разумнага горада. Асаблівая ўвага надаецца нарошчванню ІТ-кампетэнцый і ШІ-тэхналогіям — як для аптымізацыі ўнутраных працэсаў, так і для паляпшэння якасці абслугоўвання кліентаў.
«Белтэлекам» збіраецца правесці першы рэбрэндынг за 30 гадоў
«Белтэлекам» збіраецца правесці першы рэбрэндынг за 30 гадоў
«Карыстальніку ўсё роўна: 5G, 6 ці 4». У Мінсувязі расказалі пра новага мабільнага аператара ад «Белтэлекама»
«Карыстальніку ўсё роўна: 5G, 6 ці 4». У Мінсувязі расказалі пра новага мабільнага аператара ад «Белтэлекама»
Читать на dev.by