Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

13-е абвінавачванне: заснавальніка FTX Бэнкмана-Фрыда падазраюць у подкупе кітайскіх чыноўнікаў на $40 млн

Міністэрства юстыцыі ЗША выставіла новае абвінавачванне заснавальніку збанкрутавалай крыптабіржы FTX Сэму Бэнкману-Фрыду.

1 каментарый

Яго падазраюць у подкупе замежных службовых асоб. Пракуратура заявіла, што прадпрымальнік даваў хабар аднаму або некалькім чыноўнікам з Кітая на суму каля $40 мільёнаў. Следчыя мяркуюць, што бізнэсовец спрабаваў падкупіць чыноўнікаў, каб разблакаваць замарожаныя ўрадам КНР рахункі свайго хедж-фонду Alameda Research. На рахунках фонду магло знаходзіцца больш за $1 мільярд у лічбавых актывах.

Гэта 13-е крымінальнае абвінавачванне, якое амерыканскія ўлады выстаўляюць Бэнкману-Фрыду. Васьмі абвінавачванняў, уключаючы махлярства і змову з мэтай падману, бізнэсовец не прызнаў. Наконт астатніх крымінальных абвінавачванняў заяў пакуль не зроблена. Таксама пад следствам знаходзяцца трое яго былых калег, яны прызналі некалькі абвінавачванняў.

Jobs.dev.by — зручны сэрвіс для эйчараў, каб з малымі намаганнямі закрываць мноства пазіцый. Паспрабуйце!

FTX упершыню назвала дакладную суму зніклых кліенцкіх сродкаў
FTX упершыню назвала дакладную суму зніклых кліенцкіх сродкаў
Па тэме
FTX упершыню назвала дакладную суму зніклых кліенцкіх сродкаў
У Бэнкмана-Фрыда знайшлі актывы на $700 млн. Іх могуць канфіскаваць на карысць кліентаў FTX
У Бэнкмана-Фрыда знайшлі актывы на $700 млн. Іх могуць канфіскаваць на карысць кліентаў FTX
Па тэме
У Бэнкмана-Фрыда знайшлі актывы на $700 млн. Іх могуць канфіскаваць на карысць кліентаў FTX
Суд даведаўся што Alameda атрымала $65 млрд кліенцкіх сродкаў FTX. Іх трацілі на вечарынкі і самалёты
Суд даведаўся, што Alameda атрымала $65 млрд кліенцкіх сродкаў FTX. Іх трацілі на вечарынкі і самалёты
Па тэме
Суд даведаўся, што Alameda атрымала $65 млрд кліенцкіх сродкаў FTX. Іх трацілі на вечарынкі і самалёты

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
1

Все сам, все сам...