Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Заснавальніка крыптабіржы FTX Бэнкмана-Фрыда затрымалі на Багамах

Паліцыя затрымала Сэма Бэнкмана-Фрыда на падставе «засакрэчанага абвінаваўчага заключэння», якое атрымала ад пракуратуры Нью-Ёрка.

1 каментарый
Заснавальніка крыптабіржы FTX Бэнкмана-Фрыда затрымалі на Багамах

Паліцыя затрымала Сэма Бэнкмана-Фрыда на падставе «засакрэчанага абвінаваўчага заключэння», якое атрымала ад пракуратуры Нью-Ёрка.

Паводле даных The New York Times, 13 снежня бізнэсоўца паўстане перад мясцовым судом у Насау. Крыніцы сцвярджаюць, што гаворка можа весціся пра абвінавачванні ў махлярстве, у тым ліку лічбавым, а таксама пра ўтойванне гэтага махлярства, махлярства з каштоўнымі паперамі і адмыванне грошай. Таксама будзе раскрыты спіс абвінавачванняў, падрыхтаваны Камісіяй па каштоўных паперах і біржах ЗША.

Хутчэй за ўсё, улады ЗША папросяць пра экстрадыцыю Бэнкмана-Фрыда. У выпадку, калі бізнэсовец аспрэчыць гэтае рашэнне, на фактычную высылку могуць сысці тыдні і месяцы. Заснавальнік крыптабіржы адмовіўся даваць паказанні Кангрэсу ЗША. Раней 11 лістапада FTX падала заяву аб банкруцтве ў ЗША, на наступны дзень СМІ паведамілі пра знікненне больш як $1 мільярда сродкаў.

Пасля краху FTX пачалі закрывацца іншыя крыптабіржы
Пасля краху FTX пачалі закрывацца іншыя крыптабіржы
Па тэме
Пасля краху FTX пачалі закрывацца іншыя крыптабіржы
Amazon здыме серыял пра FTX і яе заснавальніка Бэнкмана-Фрыда
Amazon здыме серыял пра FTX і яе заснавальніка Бэнкмана-Фрыда
Па тэме
Amazon здыме серыял пра FTX і яе заснавальніка Бэнкмана-Фрыда
Кліенты FTX баяцца што не атрымаюць сваіх грошай праз банкруцтва крыптабіржы
Кліенты FTX баяцца, што не атрымаюць сваіх грошай праз банкруцтва крыптабіржы
Па тэме
Кліенты FTX баяцца, што не атрымаюць сваіх грошай праз банкруцтва крыптабіржы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Ну, что ж, бабки помыли, теперь можно и в закон и порядок поиграть