Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Гэта ганьба»: стваральнік Сусветнага павуціння Бернерс-Лі раскрытыкаваў Web3 і назваў ідэю лухтой

Адзін са стваральнікаў інтэрнэту заявіў, што не разглядае блакчэйн як жыццяздольнае рашэнне для стварэння наступнай ітэрацыі інтэрнэту.

3 каментарыя

«Важна ўнесці яснасць, каб абмеркаваць уплыў новых тэхналогій. Вы мусіце разумець, што насамрэч азначаюць тэрміны, якія мы абмяркоўваем, апрача модных слоўцаў. Насамрэч гэта сапраўдная ганьба, што фактычная назва Web3 было ўзятая супрацоўнікамі Ethereum для таго, што яны робяць з блакчэйнам. Насамрэч Web3 — гэта наогул не Web», — заявіў ён на дзеі Web Summit у Лісабоне.

Web3 — гэта даволі неакрэслены тэрмін у свеце тэхналогій, які выкарыстоўваецца для апісання гіпатэтычнай прышлай версіі інтэрнэту. Многія эксперты сцвярджаюць, што яна мае стаць больш дэцэнтралізаванай, чым сёння, і ў ёй не маюць дамінаваць некалькі магутных гульцоў бігтэху.

Бернерс-Лі заявіў, што не ўпэўнены, што блакчэйн, тэхналогія, якая ляжыць у аснове крыптавалют, стане рашэннем. «Пратаколы блакчэйну могуць быць добрымі для некаторых рэчаў, але яны не пасуюць для SOLID. Яны занадта павольныя, занадта дарагія і занадта публічныя. Сховішчы персанальных даных маюць быць хуткімі, таннымі і прыватнымі», — растлумачыў ён.

Таксама даследчык дадаў, што людзі часта блытаюць Web3 з Web 3.0, яго ўласнай ідэяй па змяненні архітэктуры інтэрнэту. Стартап Бернерс-Лі Inrupt імкнецца даць карыстальнікам кантроль над іх данымі, у тым ліку над тым, як з імі абыходзяцца і як яны захоўваюцца. Кампанія ўжо прыцягнула $30 мільёнаў інвестыцый.

Бернерс-Лі кажа, што нашыя асабістыя даныя ізаляваныя некалькімі буйнымі тэхналагічнымі платформамі, такімі як Google і Facebook, якія выкарыстоўваюць іх, каб «прывязаць нас да сябе». «Вынікам стала гонка вялікіх даных, у якой пераможцам стала тая карпарацыя, якая кантралявала больш за ўсё даных, а прайгралі ўсе астатнія», — дадаў ён.

Intel паказала тэхналогію распазнавання дыпфэйкаў. Кажа што дакладнасць — 96%
Intel паказала тэхналогію распазнавання дыпфэйкаў. Кажа, што дакладнасць — 96%
Па тэме
Intel паказала тэхналогію распазнавання дыпфэйкаў. Кажа, што дакладнасць — 96%
Boston Dynamics падала ў суд на канкурэнта праз патэнты на чатырохногіх робатаў
Boston Dynamics падала ў суд на канкурэнта праз патэнты на чатырохногіх робатаў
Па тэме
Boston Dynamics падала ў суд на канкурэнта праз патэнты на чатырохногіх робатаў
Сандалі Стыва Джобса прадалі на аўкцыёне за $218 тысяч
Сандалі Стыва Джобса прадалі на аўкцыёне за $218 тысяч
Па тэме
Сандалі Стыва Джобса прадалі на аўкцыёне за $218 тысяч

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

2

Эка неожиданность. Ни он один. Весь образованный мир понимает тупиковость этого направления.

p.s. Э(де)фективные менеджеры и маркетинг к образованным не относятся

-3

если б не эффективные менеджеры мы бы до сих пор отключали загрузку анимированых гифок в нетскейп навигаторе

3

Нет, менеджеры тут совершенно не причём. Всё то замечательно что дала вычислительная техника мы имеем как раз благодаря отсутствию менеджеров на начальных этапах создания. Почитайте историю как это всё в гаражах создавалось когда никаких менеджеров и в помине не было. Они потом просто подмазались на готовенькое.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 16 лістапада 2022, 17:13