Безас паабяцаў аддаць большую частку свайго багацця на дабрачыннасць
Бізнэсовец заявіў, што плануе на працягу жыцця аддаць на дабрачыннасць большую частку свайго багацця.

Пра гэта ён расказаў журналістцы CNN Хлоі Мелас. Безас прыйшоў да высновы, што дабрачыннасць — складаная сфера, у якой існуе рызыка здзейсніць неэфектыўныя дзеянні. Паводле слоў мільярдэра, цяпер ён разам са сваёй партнёркай, тэлевядоўцай Ларэн Санчэс працуе над стварэннем умоў, каб «аддаць гэтыя грошы».
Безас не растлумачыў, якую частку свайго багацця ахвяруе на дабрачыннасць і на якія праекты накіруе сродкі. Маёмасць аднаго з найбагацейшых людзей планеты ацэньваецца ў $124 мільярды. У рэйтынгу найбагацейшых людзей паводле версіі Bloomberg ён займае чацвёртае месца. Раней у 2020 годзе Безас паабяцаў на працягу 10 гадоў аддаць $10 мільярдаў свайму фонду Bezos Earth Fund на барацьбу з кліматычнымі зменамі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Подозреваю, что переведёт просто часть состояния в непрозрачные благотворительные оффшоры. Как чета Гейтсов