Безас і Гейтс уклаліся ў канкурэнта Neuralink Маска
Стартап Synchron, які займаецца распрацоўкай мазгавога імпланта, у чацвер прыцягнуў $75 млн. Сярод інвестараў былі фонды Bezos Expeditions заснавальніка Amazon Джэфа Безаса і Gates Frontier кафаўндара Microsoft Біла Гейтса, піша Bloomberg.
Стартап Synchron, які займаецца распрацоўкай мазгавога імпланта, у чацвер прыцягнуў $75 млн. Сярод інвестараў былі фонды Bezos Expeditions заснавальніка Amazon Джэфа Безаса і Gates Frontier кафаўндара Microsoft Біла Гейтса, піша Bloomberg.
У агульнай суме Synchron атрымаў $145 млн інвестыцый. Паводле гэтага паказчыка сярод сваіх канкурэнтаў ён саступае стартапам Neuralink Ілана Маска і Science Макса Ходака, але моцна пераўзыходзіць большасць іншых кампаній, якія займаюцца нейраінтэрфейсамі.
Нейраінтэрфейсы закліканыя дапамагчы людзям аднавіць страчаныя ў выніку неўралагічных парушэнняў функцыі мозга — напрыклад, мову, слых, а таксама рухальныя здольнасці.
Прылада Switch, над якой працуе Synchron, дазволіць паралізаваным людзям мець зносіны з атачэннем, у думках кіруючы курсорам на экране.
В США начались первые в мире испытания коммерческого нейроинтерфейса на людях (и это не Маск)
Кампанія падабрала трох удзельнікаў для эксперыментаў у ЗША, двум з іх ужо ўжывілі імпланты. На працягу некалькіх месяцаў распрацоўшчыкі плануюць знайсці яшчэ трох паддоследных і правесці працэдуру з імі. Падыспытныя будуць на працягу года знаходзіцца пад наглядам дактароў, пасля чаго вынікі даследаванняў будуць перададзеныя ва ўпраўленне па кантролі за прадуктамі і лекамі ЗША. Два гады таму ведамства прызнала напрацоўкі кампаніі «прарыўнымі».
Прыладу будуць чакаць далейшыя выпрабаванні, а ў выпадку поспеху кампанія зможа вывесці яе на рынак.
Тым часам Neuralink Маска, паводле яго прагнозаў, пачне выпрабаванні на людзях толькі праз паўгода.
Паводле даных Pitchbook, у 2021 годзе нейрастартапы прыцягнулі $568 млн інвестыцый у рамках 49 угод. Сёлета такіх было 37, сума — $263 млн. Гэта менш, чым летась, але больш, чым за любы іншы год з апошніх сямі.
У адрозненне ад канкурэнтаў, чые імпланты патрабуюць той ці іншай аперацыі на мозгу, дэвайс Synchron у ходзе простай працэдуры ўводзіцца ў ярэмную вену і адтуль па крывяноснай сістэме трапляе ў маторную кару галаўнога мозга. Перадача даных адбываецца па найтанчэйшым провадзе да яшчэ аднаго імплантата ў грудзях пацыента, які сваёй чаргой перадае сігнал на вонкавую прыладу — камп’ютар або смартфон.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.