Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Бігтэхі ў 2024 ужо паспелі зарабіць дастаткова, каб выплаціць усе штрафы за 2023

За мінулы год пяць найбуйнейшых тэхналагічных кампаній (Alphabet, Amazon, Apple, Meta і Microsoft) атрымалі прыкладна $3,04 млрд штрафаў па абодва бакі акіяна. Але ўжо за першы тыдзень новага года яны паспелі б цалкам разлічыцца за парушэнні — прычым калі б плацілі па чарзе, палічылі спецыялісты швейцарскай кампаніі Proton. За аснову ўзятыя даныя за папярэднія справаздачныя перыяды.

Пакінуць каментарый

Даўжэй за ўсіх расплачвалася б Meta — $1,72 млрд на штрафы яна зарабіла крыху больш ніж за 5 дзён і 13 гадзін, але ў яе і самая вялікая сума штрафаў. За гадзіну кампанія Марка Цукерберга зарабляе таксама менш за ўсіх з пяцёркі — амаль $13 млн, а мільярд долараў — прыкладна за 3 дні і 3,5 гадзіны.

Хутчэй за ўсіх з рэгулятарамі разлічылася б Amazon — $111,7 млн яна зарабіла б за 1 гадзіну 50 хвілін. Менш за ўсё штрафаў за 2023 год набралася ў Microsoft — $84 млн. Больш за ўсіх за гадзіну зарабляе Amazon — амаль $62 млн. Яна ж хутчэй за ўсіх зарабляе мільярд — за 16 гадзін 10 хвілін.

Аўтары падкрэсліваюць, што спіс штрафаў пяці кампаній можа быць не вычарпальным — яны сабралі ўсе значныя штрафы за 2023 год, пра якія пісалі буйныя інтэрнэт-выданні. Таксама не ўлічваліся штрафы, выпісаныя ім у Расіі за (не)цэнзуру, напрыклад, невыдаленне матэрыялаў аб нападзе на Украіну. Цалкам даследаванне можна паглядзець тут.

На чём техногиганты зарабатывают свои миллиарды
На чём техногиганты зарабатывают свои миллиарды
По теме
На чём техногиганты зарабатывают свои миллиарды
Продажы айфонаў у Кітаі абрынуліся на 30% у першы тыдзень года
Продажы айфонаў у Кітаі абрынуліся на 30% у першы тыдзень года
Па тэме
Продажы айфонаў у Кітаі абрынуліся на 30% у першы тыдзень года

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.