Бігтэхі укладаюць сотні мільярдаў у ШІ, але 80% амерыканскіх работнікаў ім не карыстаюцца
У гэтым годзе найбуйнейшыя ІТ-кампаніі ЗША плануюць інвеставаць у ШІ, у тым ліку ў маштабаванне вылічальных магутнасцей для кліентаў, больш за $320 млрд. Чакаецца, што тэхналогія непазбежна зменіць працу чалавека. Аднак кастрычніцкае апытанне Pew Research Center паказала, што большасць з амаль 5300 працуючых амерыканцаў не карыстаюцца ШІ.

Прыкладна кожны пяты рэспандэнт выкарыстоўвае ШІ для выканання хоць бы некаторых задач. 63% рэдка ці ніколі гэтага не робяць. Яшчэ 17% наогул не чулі, што можна дэлегаваць якую-небудзь працу ШІ.
Гэта сведчыць пра тое, што нягледзячы на хайп вакол інструментаў накшталт ChatGPT, Copilot і Gemini, распрацоўшчыкам яшчэ належыць пераканаць амерыканскіх работнікаў у іх мэтазгоднасці, каб нятанная стаўка апраўдалася.
Толькі каля 10% удзельнікаў апытання Pew штодня ці некалькі разоў на тыдзень карыстаюцца ШІ-чат-ботамі на працы. Прычына такой нізкай інтэнсіўнасці выкарыстання ШІ можа быць на баку працадаўцаў. Новыя ШІ-інструменты з’яўляюцца лавінападобна, а зразумелай стратэгіі іх укаранення ў кампаній няма. Гэта стварае стрэс у супрацоўнікаў, якім даводзіцца хутка асвойваць занадта шмат новых тэхналогій адразу.
Пры гэтым больш за палову рэспандэнтаў — 52% — адчуваюць, хутчэй, трывогу, чым аптымізм, з нагоды доўгатэрміновага ўплыву ШІ на рынак працы.
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Anonymous
20 сакавіка 2025, 00:09
1
программисты 80-90 процентов времени читают чужой код чтобы его понять и внести изменения, а здесь никакой интеллект кроме собственного обычно не нужен