Кітайскі лідар Сі Цзіньпін выказаў памкненне супрацоўнічаць з астатнім светам у сферы тэхналагічных інавацый і вырашэння глабальных пытанняў, такіх як прадухіленне пандэмій. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з мільярдэрам і філантропам Білам Гейтсам на гэтым тыдні.
Кітайскі лідар Сі Цзіньпін выказаў памкненне супрацоўнічаць з астатнім светам у сферы тэхналагічных інавацый і вырашэння глабальных пытанняў, такіх як прадухіленне пандэмій. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з мільярдэрам і філантропам Білам Гейтсам на гэтым тыдні.
На сустрэчы таксама прысутнічалі міністр замежных спраў Кітая Цынь Ган і галоўны дыпламат Ван І. Яна адбылася напярэдадні двухдзённага візіту, з якім мае прыбыць у Пекін у нядзелю дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і які, як чакаецца, падрыхтуе глебу для перазагрузкі адносін паміж дзвюма найбуйнейшымі эканомікамі свету. На пачатку года ЗША збілі ля свайго ўзбярэжжа «паветраны шар-шпіён», запушчаны Кітаем — скандал сарваў перамовы на высокім узроўні паміж краінамі, адзначае Bloomberg.
Раней Фонд Біла і Мелінды Гейтсаў і гарадскія ўлады Пекіна пагадзіліся ахвяраваць па $50 млн на барацьбу з інфекцыйнымі хваробамі накшталт малярыі. Сродкі прызначаныя для арганізацыі Global Health Drug Discovery Institute, якая была заснаваная сумесна фондам экс-сужэнцаў, пекінскімі ўладамі і ўніверсітэтам Цінхуа ў 2016 годзе.
Пра сваю паездку сузаснавальнік Microsoft паведамляў у Twitter.
I’ve just landed in Beijing for the first time since 2019, where I’m excited to visit with partners who have been working on global health and development challenges with @gatesfoundation for more than 15 years.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А, Некробилл – давний поклонник Китая, со времен Мао.
Ведь Китай – идеальная машина контроля и репрессий!
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 чэрвеня 2023, 22:11