Binance думае аб поўным сыходзе з Расіі
Кіраўніцтва крыптабіржы разглядае магчымасць сыходу з расійскага рынку. Кампанію падазраюць у абыходзе амерыканскіх санкцый.

Паводле даных The Wall Street Journal, у Binance пачалі пераглядаць свой расійскі бізнэс пасля таго, як біржа забараніла расійскім кліентам здзяйсняць P2P-аперацыі з усімі замежнымі валютамі. У кампаніі заявілі, што расійскім грамадзянам даступныя аперацыі толькі з рублямі.
Абмежаванні з’явіліся праз два тыдні пасля выхаду матэрыялу WSJ пра тое, як біржа «дапамагае расійцам пераводзіць грошы за мяжу». Крыніцы выдання паведамілі, што Мінюст ЗША вядзе расследаванне ў дачыненні да біржы праз магчымае парушэнне антырасійскіх санкцый.
Цяпер расійцам, якія карыстаюцца крыптабіржай і жывуць па-за краінай, недаступныя аперацыі гандлю рублямі, еўра, далярамі і грыўнямі. Біржа пераназвала банкі «Сбер» і «Тинькофф» у «зялёную мясцовую карту» і «жоўтую мясцовую карту», паколькі ў матэрыяле WSJ гаварылася, што Binance працуе з картамі падсанкцыйных банкаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.