У слоіку для папкорну ў ЗША знайшліся біткойны на $3,4 млрд
Улады ЗША канфіскавалі партыю з больш як 50 тысяч біткойнаў коштам $3,36 млрд. Уладальнік крыпты Джэймс Чжун некалькі гадоў таму скраў яе ў даркнэт-маркетплэйса Silk Road.

Праваахоўнікі выявілі біткойны ў доме Чжуна ў штаце Джорджыя прыкладна год таму. Крыптавалюта захоўвалася не на апаратным гаманцы, а на аднаплатным камп’ютары ў слоіку з-пад папкорну, які ляжаў у шафе ў ванным пакоі.
На той момант гэта была найбуйнейшая канфіскацыя крыпты ў гісторыі амерыканскага Мінюста. У лютым 2022 года ведамства канфіскавала партыю крадзеных біткойнаў на суму $3,6 млрд.
Акрамя крыптавалюты ў Чжуна адабралі каля $662 тысяч гатоўкай, 25 фізічных манет Casascius, яшчэ 11 біткойнаў, а таксама некалькі срэбных і залатых зліткаў.
Пляцоўка Silk Road функцыянавала ў 2011–2013 гадах і спецыялізавалася на гандлі наркотыкамі і іншымі незаконнымі таварамі. У 2012-м Чжун падмануў маркетплэйс праз схему з дзевяці падстаўных акаўнтаў, з дапамогай якіх арганізаваў 140 транзакцый і падманам прымусіў сайт перавесці біткойны на свае рахункі. Пазней, каб не быць злоўленым, ён разаслаў крыптавалюту па розных акаўнтах.
Чжун прызнаў віну ў махлярстве з выкарыстаннем электронных сродкаў камунікацыі. Яму пагражае да 20 гадоў турмы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.