Блогер навучыў шымпанзэ гуляць у Minecraft
Блогер ChrisDaCow навучыў малпу па імі Канзі гуляць у гульню, каб прыцягнуць увагу людзей да вымірання гэтага віду.
Блогер ChrisDaCow навучыў малпу па імі Канзі гуляць у гульню, каб прыцягнуць увагу людзей да вымірання гэтага віду.
Блогер ChrisDaCow навучыў малпу па імі Канзі гуляць у гульню, каб прыцягнуць увагу людзей да вымірання гэтага віду.
Навукоўцы з даследчага інстытута Аёвы падрыхтавалі для прымата сэнсарны экран, каб Канзі змог гуляць без камп’ютарнай мышкі. Малпа магла перамяшчацца па гульні, разбіваць блокі і падарожнічаць па пячорах. Канзі паводзіў сябе як звычайны геймер: радаваўся поспехам і злаваўся, калі нешта не атрымлівалася. Аднойчы ён нават пакрыўдзіўся на партнёра па гульні — той вельмі здзівіўся ў канцы, што ўвесь гэты час насамрэч гуляў з малпай.
За поспехі Канзі атрымаў ва ўзнагароду вінаград, яблыкі і арахіс. Эксперымент не абмяжоўваў часу гульні. Блогер і навукоўцы падказвалі Канзі, што трэба рабіць, і ён арыентаваўся на іх словы. Напрыклад, калі трэба было разбіць блок, яму казалі «Разбі». Пазней Канзі стаў больш самастойным гульцом і працягваў гуляць без падказак.
ChrisDaCow і навукоўцы лічаць, што з дапамогай гэтага праекта больш людзей даведаюцца пра высокі інтэлект баноба і дапамогуць захаваць гэты від малпаў. Цяпер гэтыя карлікавыя шымпанзэ знаходзяцца на мяжы вымірання праз дзейнасць браканьераў. У дзікай прыродзе яны насяляюць тэрыторыю Рэспублікі Конга. Паводле прагнозаў навукоўцаў, у 2050 годзе баноба могуць знікнуць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Этот материал можно комментировать.
Этот материал нельзя комментировать.
Этот материал можно комментировать.
Этот материал нельзя комментировать.