Bloomberg: Apple плануе перайсці на амерыканскія чыпы ў рэкордныя тэрміны
Кампанія плануе ў рэкордныя тэрміны адмовіцца ад чыпаў з азіяцкіх краін і пачаць закупку кампанентаў на заводзе ў штаце Арызона.

Паводле звестак Bloomberg, цяпер чыпы, якімі абсталёўваюцца MacBook і працэсары сучасных iPhone, у асноўным вырабляюцца тайваньскай TSMC. Большасць заводаў вытворцы знаходзяцца на Тайвані. У Арызоне будуецца новы завод, чакаецца, што ён запрацуе ў 2024 годзе і стане асноўным пастаўшчыком Apple. Заводам будзе кіраваць TSMC, якая з’яўляецца эксклюзіўным партнёрам Apple па вытворчасці мікрасхем.
«Мы ўжо прынялі рашэнне прыступіць да закупак прадукцыі з прадпрыемства ў Арызоне, якое пачне працу ў 2024 годзе, таму ў нас засталося не больш за два гады да гэтага моманту», — заявіў Цім Кук на сустрэчы з супрацоўнікамі Apple у Еўропе. Першым часам завод зможа штомесяц вырабляць да 20 тысяч чыпаў па 5-нанаметровым тэхпрацэсе. Apple ужо выкарыстоўвае 4-нм прадукцыю і рыхтуецца перайсці на стандарт 3-нм.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.