Bloomberg: Apple зробіць iPhone і MacBook Pro значна танчэйшымі
Кампанія імкнецца зрабіць свае прылады максімальна тонкімі: рэдызайн чакае iPhone, MacBook Pro і Apple Watch.

Паводле даных журналіста Bloomberg Марка Гурмана, паказаны ў гэтым годзе 13-цалёвы iPad Pro таўшчынёй 5,1 мм — гэта «пачатак новага класа прылад Apple». Кампанія мае намер зрабіць свае гаджаты «самымі тонкімі і лёгкімі прылады ў сваіх катэгорыях».
Напрыклад, iPhone 17 атрымае зусім новы дызайн, які будзе значна танчэйшы за iPhone апошняга пакалення. Таксама Apple працуе над новымі версіямі MacBook Pro і Apple Watch.
Пры гэтым апошні рэдызайн MacBook Pro у 2021 годзе зрабіў ноўтбукі таўсцейшымі і цяжэйшымі за мадэлі папярэдняга пакалення. Тады ж кампанія перайшла на фірмовыя працэсары Apple Silicon, парты MagSafe і HDMI.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.