Bloomberg: Apple выпусціць прыладу, якая абновіць софт iPhone да продажу без ускрыцця ўпакоўкі
Кампанія плануе распрацаваць запатэнтаваную «планшэтную прыладу», якая дазволіць абнаўляць софт у заводскай упакоўцы перад продажам.

Паводле звестак журналіста Bloomberg Марка Гурмана, прылада будзе ўяўляць сабой адмысловую падстаўку. Па задумцы распрацоўшчыкаў, прадавец зможа размясціць прыладу на закрытай скрынцы, і сістэма бесправадным спосабам уключыць смартфон, запампуе і запусціць абнаўленне да апошняй даступнай версіі iOS.
Пакупніку не прыйдзецца пасля набыцця смартфона чакаць, пакуль абнаўленні загрузяцца і ўсталююцца. Наяўнасць перадусталяваных абнаўленняў дапаможа пазбегнуць памылак састарэлага софту, якія падрываюць бяспеку працы тэлефона. Apple плануе пачаць выкарыстоўваць гэтую прыладу пры канцы 2023 года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.