Bloomberg: Apple запусціць новы сэрвіс iCloud для івэнтаў
Кампанія плануе запусціць новы сэрвіс на базе iCloud пад кодавай назвай «Confetti» ўжо на гэтым тыдні. Сэрвіс прызначаны для арганізацыі мерапрыемстваў і запрашэнняў і будзе адрознівацца ад праграмы «Каляндар».

Паводле даных Марка Гурмана з Bloomberg, Apple запусціць новы сэрвіс для запрашэнняў на мерапрыемствы, які з’яўляецца часткай iCloud. Сэрвіс, які атрымаў назву «Confetti», дасць карыстальнікам «новы спосаб запрашаць людзей на вечарынкі, мерапрыемствы і сустрэчы».
Праграма будзе адлюстроўваць спіс людзей, запрошаных на мерапрыемства, і тых, хто пацвердзіў сваю прысутнасць. Пакуль незразумела, ці будзе Confetti асобнай праграмай, ці Apple плануе інтэграваць яго з іншымі часткамі сістэмы, напрыклад, з міні-праграмай iMessage.
Журналіст адзначае, што Apple імкнулася абнавіць праграму «Каляндар» на працягу многіх гадоў, і запуск Confetti з’яўляецца першым крокам у гэтым кірунку. Сэрвіс будзе запушчаны ў рамках iOS 18.3, якая пачала распаўсюджвацца пры канцы мінулага месяца.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.