Bloomberg: Microsoft выдаткоўвае сотні мільёнаў на стварэнне суперкамп’ютара для ChatGPT
Кампанія выдаткавала сотні мільёнаў долараў на стварэнне суперкамп’ютара для чат-бота ChatGPT.
Кампанія выдаткавала сотні мільёнаў долараў на стварэнне суперкамп’ютара для чат-бота ChatGPT.
Кампанія выдаткавала сотні мільёнаў долараў на стварэнне суперкамп’ютара для чат-бота ChatGPT.
Паводле даных Bloomberg, для пабудовы суперкамп’ютара Microsoft аб’яднала тысячы графічных працэсараў Nvidia на сваёй платформе ў Azure. Гэта дазволіла OpenAI навучаць усё магутнейшыя мадэлі і «разблакавалі магчымасці штучнага інтэлекту» такіх інструментаў, як CahtGPT і Bing.
Віцэ-прэзідэнт Microsoft па АІ і хмарных тэхналогіях Скот Гатры заявіў, што кампанія выдаткавала сотні мільёнаў долараў на праект. Цяпер Microsoft працягвае шматмільярдныя інвестыцыі ў OpenAI і працуе над тым, каб зрабіць магчымасці Azure яшчэ магутнейшымі дзякуючы запуску новых віртуальных машын, якія выкарыстоўваюць графічныя працэсары Nvidia H100 і A100 Tensor Core, а таксама сетку Quantum-2 InfiniBand.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.