Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Bloomberg: папярэднія продажы PlayStation VR2 праваліліся

Кампанія вырашыла выпусціць у продаж толькі 1 мільён прылад замест запланаваных двух. Папярэднія заказы PlayStation VR2 паказалі, што навінка не карыстаецца чаканай цікавасцю.

Пакінуць каментарый

Паводле даных Bloomberg, пастаўшчыкі дысплеяў PlayStation VR2 атрымалі ад Sony скарочаныя заказы на кампаненты прылады. Кампанія запрасіла не больш за 1,5 мільёна вырабаў у перыяд між красавіком гэтага года і сакавіком наступнага. Паводле прагнозаў IDC, у 2022 годзе аб’ёмы продажаў прылад дапоўненай і віртуальнай рэальнасці аселі, у тым ліку праз заканчэнне ўплыву пандэміі каранавіруса.

Цяпер на рынку дамінуе Meta са сваімі прыладамі серыі Quest — каля 85%. Sony не трапляе нават у першую пяцёрку, яе доля на рынку не большая за 1%. Гарнітура кампаніі ацэньваецца ў $549, для працы ёй спатрэбіцца гульнявая кансоль PlayStation5, якая каштуе $399. На думку некаторых аналітыкаў, попыт можа выявіцца сціплым праз высокі кошт прылады.

Microsoft абвінаваціла Sony ў хлусні з нагоды яе планаў на Call Of Duty
Microsoft абвінаваціла Sony ў хлусні з нагоды яе планаў на Call Of Duty
Па тэме
Microsoft абвінаваціла Sony ў хлусні з нагоды яе планаў на Call Of Duty
Sony спрабавала запусціць PlayStation Plus на Xbox. Microsoft адмовілася
Sony спрабавала запусціць PlayStation Plus на Xbox. Microsoft адмовілася
Па тэме
Sony спрабавала запусціць PlayStation Plus на Xbox. Microsoft адмовілася
Sony лічыць што Microsoft хоча «зрабіць Playstation падобнай да Nintendo» і аслабіць канкурэнцыю
Sony лічыць, што Microsoft хоча «зрабіць Playstation падобнай да Nintendo» і аслабіць канкурэнцыю
Па тэме
Sony лічыць, што Microsoft хоча «зрабіць Playstation падобнай да Nintendo» і аслабіць канкурэнцыю

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.