Blue Origin правяла субарбітальны палёт упершыню ад жніўня 2022 года
Пасля двухгадовага перапынку кампанія правяла паспяховы пілатаваны камерцыйны палёт. Удзельнікі на караблі наблізіліся да мяжы космасу і пабывалі ў бязважкасці.
Шматразовы карабель New Shepard з экіпажам з шасці чалавек стартаваў з касмадрома ў Заходнім Тэхасе. У часе палёту карабель падняўся на вышыню 105 кіламетраў над Зямлёй. На некалькі хвілін члены экіпажа апынуліся ў бязважкасці на самай мяжы космасу. Праз дзесяць хвілін капсула з экіпажам здзейсніла пасадку непадалёк ад стартавай пляцоўкі.
Адным з членаў экіпажа стаў 90-гадовы скульптар і пісьменнік Эд Дуайт. У 1961 годзе яго выбралі для праходжання навучання ў Школе пілотаў аэракасмічных даследаванняў (ARPS), пасля якога могуць залічыць у Корпус астранаўтаў NASA. У 1963 годзе Эд скончыў школу, але яго так і не прынялі ў корпус.
Акрамя Дуайта, у місіі ўдзельнічалі венчурны інвестар Мэйсан Энджэл, прадпрымальнікі Сільвіа Шыран, Кэнэт Хес, пілот Гопі Татакура і Кэрал Шалер. Гэты палёт стаў сёмым камерцыйным палётам для Blue Origin. Кампанія не раскрыла кошту палёту для ўдзельнікаў. Вядома, што канкурэнт кампаніі — Virgin Galactic — бярэ за палёт $450 тысяч з чалавека.
Читать на dev.by