Расійскія працадаўцы масава адмаўляюцца ад бонусаў супрацоўнікам
Амаль 10% кампаній збіраюцца скараціць частку бонусаў або цалкам іх зрэзаць для сваіх працаўнікоў у 2023 годзе. Пра гэта пішуць «Известия» са спасылкай на апытанку «Работа.ру» і «СберПодбора».
Амаль 10% кампаній збіраюцца скараціць частку бонусаў або цалкам іх зрэзаць для сваіх працаўнікоў у 2023 годзе. Пра гэта пішуць «Известия» са спасылкай на апытанку «Работа.ру» і «СберПодбора».
Налета 7% працадаўцаў плануюць скараціць бонусы для сваіх супрацоўнікаў, а яшчэ 2% — цалкам ад іх адмовіцца. Пры гэтым цяпер толькі 71% кампаній прапануюць працаўнікам дадатковыя прывілеі.
У якасці бонусаў супрацоўнікі часцей за ўсё атрымліваюць прэміі — пра гэта паведамілі 73% рэспандэнтаў. Да іншых папулярных бенефітаў адносяцца кампенсацыя выдаткаў на сувязь (54% кампаній), карпаратывы (39%), зніжкі на навучанне (31%), кампенсацыя выдаткаў на транспарт (29%), на ўдзел персаналу ў канферэнцыях і форумах (28%), харчаванне (22%), добраахвотнае медыцынскае страхаванне (21%) і зніжкі на фітнэс (11%).
63% расійскіх працадаўцаў адмовіліся выдаваць навагоднія прэміі. Гэта ўдвая больш, чым у снежні 2021-га — тады было 37%. Сярод асноўных прычын, з якіх бізнэс памяншае лік «плюшак» для персаналу, эксперты называюць крызіс і жаданне зэканоміць, а таксама зніжэнне канкурэнцыі за кандыдатаў у сферы «белых каўнерыкаў». Акрамя таго, ва ўмовах эканомікі, якая змяняецца, працадаўцы лічаць за лепшае павышаць аклады і заробкі, а не выдаткоўвацца на бонусныя праграмы.
Тым не менш эксперты адзначаюць, што кампаніі, якія ўкладваюцца ў дадатковую матэрыяльную матывацыю супрацоўнікаў, звычайна дасягаюць лепшых вынікаў. Паводле даных іншага даследавання «Работа.ру», 92% суіскальнікаў лічаць важным наяўнасць ільгот і іншых бонусаў пры працаўладкаванні. Напрыклад, работнікі ІТ і тэлекаму звяртаюць увагу на ДМС (58%), кампенсацыю выдаткаў на навучанне (53%) і транспарт (50%).
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ибо "А куда вы денетесь с подводной лодки?" (С)