Бразілія разблакавала X
Вярхоўны суд Бразіліі прыняў рашэнне аб разблакаванні сацсеткі пасля таго, як платформа выканала ўсе патрабаванні ўладаў.

У пастанове суддзі Алешандрэ дэ Мараеса сказана, што сацсетка можа аднавіць працу ў краіне, паколькі выканала ўсе неабходныя патрабаванні для зняцця блакавання, у тым ліку выплаціла штраф у памеры амаль 29 мільёнаў рэалаў (каля $5,2 мільёна),
«X з гонарам вяртаецца ў Бразілію. Прадастаўленне дзясяткам мільёнаў бразільцаў доступу да нашай незаменнай платформы мела першараднае значэнне на працягу ўсяго гэтага працэсу. Мы будзем працягваць абараняць свабоду слова ў рамках закона ўсюды, дзе мы працуем», — гаворыцца ў заяве кампаніі.
Раней пры канцы жніўня Мараес даў распараджэнне Нацыянальнаму агенцтву тэлекамунікацый спыніць працу X у краіне. Падставай стала адмова платформы прызначыць афіцыйнага прадстаўніка ў Бразіліі. Пры канцы верасня Х прызначыў Рэйчэл дэ Алівейра Кансейсау сваім юрыдычным прадстаўніком.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.