Бразілія разблакуе X, калі тая выплаціць яшчэ адзін штраф
Платформа зможа аднавіць працу ў краіне, калі заплаціць штраф у памеры 10 мільёнаў рэалаў (каля $1,9 мільёна) у дадатак да раней выплачаных 18,3 мільёна рэалаў (каля $3,4 мільёна).

Паводле звестак Bloomberg, новы штраф прызначыў суддзя Алешандрэ дэ Мараес у якасці пакарання за тое, што сацсетка не выканала пастановы пра забарону дзейнасці ў краіне ад 30 жніўня.
Таксама нядаўна прызначаная афіцыйная прадстаўніца X у Бразіліі Рэйчэл дэ Алівейра Віла Нова Кансайсаа мае выплаціць штраф у памеры 300 тысяч рэалаў (каля $55,2 тысячы).
Раней X падала хадайніцтва аб зняцці блакавання ў краіне. У звароце сацсетка паведаміла суду, што выканала папярэднія пастановы і заблакавала дзевяць акаўнтаў, якія распаўсюджвалі дэзынфармацыю.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А сколько надо заплатить, чтобы все буквы разблокировать?