TIOBE: Rust павольна, але дакладна крадзецца да топавай дзясяткі
Аб’ём самых разнастайных даных у свеце расце шалёнымі тэмпамі, а разам з ім і неабходнасць збіраць і апрацоўваць іх. Гэта ў сваю чаргу вядзе да росту папулярнасці моў праграмавання, зручных для розных маніпуляцый над данымі, лічбамі і пры гэтым хуткімі. Яшчэ дзве важныя характарыстыкі — простасць у вывучэнні і бяспека працы з памяццю.

Python просты і бяспечны, але не такі хуткі, адзначаюць аўтары TIOBE, таму распрацоўшчыкі актыўна шукаюць альтэрнатывы яму. Адзін з відавочных кандыдатаў — C++, але яго крытыкуюць за праблемы з бяспекай. Таксама адным з варыянтаў з’яўляецца Rust, але яго складаней вучыць. Аднак дзякуючы акцэнту на бяспеку і хуткасць ён упэўнена прасоўваецца да першай дзясяткі рэйтынгу.
Патрэба ў такіх мовах прасочваецца і ў астатняй частцы TIOBE. Напрыклад, у топ-50 спісу ўпершыню трапіла мова Mojo, заснаваная на Python, але значна хутчэйшая. З улікам таго, што ёй ўсяго адзін год, ён выглядае вельмі перспектыўнай, адзначаюць складальнікі спіса.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.