BuzzFeed заявіў пра выкарыстанне АІ ад OpenAI. Акцыі ўзляцелі на 120%
Кампанія стане ўжываць тэхналогіі OpenAI для рэкамендацый карыстальнікам і «мазгавых штурмаў».
Кампанія стане ўжываць тэхналогіі OpenAI для рэкамендацый карыстальнікам і «мазгавых штурмаў».
Кампанія стане ўжываць тэхналогіі OpenAI для рэкамендацый карыстальнікам і «мазгавых штурмаў».
Выданне ў 2023 годзе будзе выкарыстоўваць агульнадаступныя тэхналогіі ад OpenAI для віктарын ды іншых публікацый, падчас «мазгавых штурмаў» і для дапамогі ў персаналізацыі кантэнту. Раней у чэрвені 2021 года BuzzFeed абвясціла, што плануе выйсці на біржу з дапамогай зліцця з кампаніяй-«пустышкай» 890 5th Avenue Partners і разлічвае атрымаць ацэнку ў $1,5 мільярда і купіць платформу Complex Networks.
У снежні 2021 года кампанія прыцягнула толькі $16 мільёнаў замест планаваных $288 мільёнаў. Праз гэта змяніўся бюджэт BuzzFeed, кампанія перастала наймаць новых супрацоўнікаў. Пасля публікацыі навіны акцыі выраслі на прэмаркеце да $2,1 за штуку, капіталізацыя вырасла да $300 мільёнаў. Гэта самы вялікі прырост ад моманту выхаду кампаніі на біржу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.