Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кіраўнік Xbox: Call Of Duty не стане эксклюзівам, пакуль выходзяць кансолі PlayStation

Кіраўнік Xbox заявіў, што ў інтарэсах Microsoft выпускаць гульню на ўсіх платформах.

Пакінуць каментарый
Кіраўнік Xbox: Call Of Duty не стане эксклюзівам, пакуль выходзяць кансолі PlayStation

Кіраўнік Xbox заявіў, што ў інтарэсах Microsoft выпускаць гульню на ўсіх платформах.

У падкасце Same Brain Спенсер заявіў, што не ў іх інтарэсах ператвараць Call Of Duty ў кансольны эксклюзіў і выпускаць толькі на Xbox і ПК. «Мы не будзем прыбіраць Call Of Duty з PlayStation. Гэта не наш план. Датуль, пакуль існуюць кансолі PlayStation на рынку — мы плануем выпускаць на іх CoD», — растлумачыў ён.

Сітуацыю з франшызай ён параўнаў з гісторыяй Minecraft. «Гэта нешта на манер таго, што мы зрабілі з Minecraft пасля куплі Mojang. Мы не паменшылі, а наадварот пашырылі колькасць платформаў, на якіх можна гуляць у Minecraft. І, на мой погляд, гэта было добрае рашэнне, у тым ліку для супольнасці фанатаў. І тое ж самае я хачу зрабіць з Call Of Duty», — заявіў Спенсер.

Паводле слоў кіраўніка Xbox, адная з асноўных мэт куплі Activision Blizzard — гэта стварэнне большай колькасці гульняў для розных гульцоў. Спенсер упэўнены, што ўгоду ўхваляць рэгулятары і яна закрыецца ў тэрмін, то-бок у чэрвені 2023 года. Таксама ён прызнаў, што Microsoft апошнім часам выпускае вельмі мала гульняў ад уласных студый і лінейка тайтлаў у 2022 годзе не такая вялікая ў параўнанні з Nintendo і PlayStation.

Аднак у 2023 годзе кампанія чакае першых вялікіх эксклюзіваў, напрыклад, Starfield і Redfall. Спенсер пацвердзіў, што Game Pass працягвае расці, і Microsoft лічыць, што сэрвіс выгадны не толькі для гульцоў, але і для саміх распрацоўшчыкаў, якія выпускаюць свае тайтлы па падпісцы.

Microsoft: Sony заплаціла Activision Blizzard за адсутнасць Call Of Duty ў Game Pass
Microsoft: Sony заплаціла Activision Blizzard за адсутнасць Call Of Duty ў Game Pass
Па тэме
Microsoft: Sony заплаціла Activision Blizzard за адсутнасць Call Of Duty ў Game Pass
Карди Би рассказала что из-за проблем с законом лишилась сделки с Call of Duty
Карди Би рассказала, что из-за проблем с законом лишилась сделки с Call of Duty
По теме
Карди Би рассказала, что из-за проблем с законом лишилась сделки с Call of Duty
Sony не может договориться с Microsoft о продлении выпуска Call of Duty на PlayStation
Sony не может договориться с Microsoft о продлении выпуска Call of Duty на PlayStation
По теме
Sony не может договориться с Microsoft о продлении выпуска Call of Duty на PlayStation

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.