CEO Microsoft баіцца, што кампанія не выжыве ў эпоху ШІ
Генеральны дырэктар Microsoft Сацья Надэла заявіў, што кампанію можа чакаць лёс тэхналагічных гігантаў мінулага, калі яна не здолее адаптавацца да новай ШІ-рэальнасці.
Генеральны дырэктар Microsoft Сацья Надэла заявіў, што кампанію можа чакаць лёс тэхналагічных гігантаў мінулага, калі яна не здолее адаптавацца да новай ШІ-рэальнасці.
Генеральны дырэктар Microsoft Сацья Надэла заявіў, што кампанію можа чакаць лёс тэхналагічных гігантаў мінулага, калі яна не здолее адаптавацца да новай ШІ-рэальнасці.
Пра гэта Надэла распавёў на закрытай сустрэчы з супрацоўнікамі, прысвечанай 50-годдзю кампаніі. Кіраўнік кампаніі прызнаў, што яго «праследуе» успамін пра Digital Equipment Corporation (DEC), якая некалі была лідарам на рынку міні-кам’ютараў, але хутка страціла пазіцыі з-за стратэгічных памылак.
Паводле слоў кіраўніка Microsoft, прыклад DEC нагадвае яму пра тое, што нават найбуйнейшыя кампаніі могуць знікнуць, калі не здолеюць абнаўляцца. «У нашай індустрыі ёсць нямала кейсаў кампаній, якія былі вялікімі, але зніклі. Мы павінны кожны дзень нанова заслугоўваць права на існаванне, ствараючы каштоўнасць для грамадства», — адзначыў Надэла.
Выступленне адбылося пасля пытання супрацоўніка з Вялікабрытаніі, які адзначыў, што культура ўнутры Microsoft «стала халаднейшай і жорсткай». Сам кіраўнік кампаніі прызнаў, што кіраўніцтва «можа і павінна працаваць лепш», але канкрэтных крокаў не назваў.
Тым часам, унутры кампаніі захоўваецца трывожны настрой: дзясяткі супрацоўнікаў раней распавядалі СМІ пра рэкордна нізкі маральны дух, узмоцнены серыяй скарачэнняў. Толькі ў ліпені Microsoft звольніла 9 000 чалавек, патлумачыўшы гэта неабходнасцю «вучыцца і разучвацца» ва ўмовах ШІ-пераходу.
Надэла падкрэсліў, што Microsoft павінна зрабіць стаўку на новыя тэхналогіі, а не чапляцца за мінулае. Ён нагадаў, што кампанія ўжо аднойчы «прапусціла мабільны паварот», які Біл Гейтс называў «найвялікшай памылкай». Цяпер кіраўніцтва імкнецца не паўтарыць яе ў эпоху ШІ.
Паводле слоў бізнесмена, традыцыйныя прадукты кампаніі — такія як Office, Word ці Excel — могуць страціць актуальнасць, бо сучасныя мадэлі здольныя самастойна ствараць табліцы, дакументы і прэзентацыі. «Усе катэгорыі, якія мы любілі апошнія 40 гадоў, могуць перастаць мець значэнне», — папярэдзіў Надэла.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.