Чаму павышаўся і паніжаўся заробак у айцішнікаў у 2023
Згодна са свежым дакладам Tech Salary Report ад Dice, айцішныя заробкі ў ЗША ў 2023 годзе крыху знізіліся з $111 348 у 2022-м да $111 193. Больш за ўсё падзенне закранула тых, хто ў галіне адносна нядаўна — да 5 гадоў — і хто працуе ў салідных тэхнахабах накшталт Крэмніевай даліны, Сіэтла і Бостана. Між тым зарплаты дасведчаных і вузкапрофільных ІТ-спецыялістаў паказалі рост, асабліва ў тэхналагічных цэнтрах, што развіваюцца, такіх як Сан-Антоніа і Філадэльфія.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.