Чат-бот Grok ад xAI стаў даступны ўсім карыстальнікам і атрымаў новы генератар выяў
Сацсетка дадала новы генератар выяў Aurora да свайго АІ-памочніка Grok. Сам бот стаў даступны для ўсіх карыстальнікаў платформы, але з абмежаваннямі.
Сацсетка дадала новы генератар выяў Aurora да свайго АІ-памочніка Grok. Сам бот стаў даступны для ўсіх карыстальнікаў платформы, але з абмежаваннямі.
Сацсетка дадала новы генератар выяў Aurora да свайго АІ-памочніка Grok. Сам бот стаў даступны для ўсіх карыстальнікаў платформы, але з абмежаваннямі.
Aurora, як і першы генератар выяў Flux, дададзены ў кастрычніку, даступны праз укладку Grok у мабільных праграмах і вэб-версіі X. Для працы з мадэлямі не патрабуецца падпіска, але ёсць абмежаванні ў бясплатным варыянце: колькасць генераваных Aurora выяў абмежаваная трыма малюнкамі на дзень.
Паходжанне Aurora некалькі туманнае. Супрацоўнікі xAI, стартапа, які распрацоўвае Grok і многія АІ-функцыі X, абвясцілі пра Aurora ў суботу, 7 снежня. Але афіцыйна не было паказана, ці была распрацаваная мадэль з нуля, ці яна створаная на аснове ўжо існага генератара выяў, як гэта было ў выпадку з Flux.
Aurora спраўляецца з фотарэалістычных выявамі, аднак не пазбаўленая тыповых для генератараў мінусаў: карыстальнікі X ужо апублікавалі згенераваныя Aurora выявы, на якіх аб’екты ненатуральна зліваюцца адзін з адным, а ў людзей няма пальцаў. Некаторыя карыстальнікі Х выявілі, што пазбаўленыя доступу да Aurora. Афіцыйна генератар знаходзіцца ў бэта-версіі.
Behold my images using the new Grok @grok image generator Aurora: 🧵
— Matt (@EnsoMatt) December 7, 2024
1. Ray Romano and @AdamSandler on a sitcom set pic.twitter.com/2V491RdjMF
Сам чат-бот Grok цяпер даступны для ўсіх карыстальнікаў X, але таксама з абмежаваннямі: у карыстальнікаў, якія не з’яўляюцца прэміум-падпісантамі, з’явілася магчымасць адпраўляць да дзесяці паведамленняў кожныя дзве гадзіны. TechCrunch адзначае, што шырэйшае распаўсюджванне Gork дапаможа яму канкураваць з ChatGPT ад OpenAI, Google Gemini, Microsoft Copilot і Claude ад Anthropic.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.