Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Чат-бот Маска выклаў у сетку 370 000 перапісак карыстальнікаў

Кампанія Ілана Маска xAI зноў апынулася ў цэнтры скандалу: сотні тысяч дыялогаў карыстальнікаў з чат-ботам Grok індэксаваліся пошукавымі сістэмамі і цяпер лёгка знаходзяцца праз Google.

1 каментарый

Журналісты Forbes выявілі, што кожны раз, калі карыстальнік націскае на кнопку «падзяліцца» ў аплікацыі Grok, сістэма стварае унікальную спасылку для адпраўкі па пошце, месэнджарах ці сацсетках. Аднак гэтыя спасылкі аўтаматычна індэксуюцца Google, Bing і DuckDuckGo. У выніку ў адкрытым доступе апынуліся больш за 370 000 размоў, уключаючы загрузкі файлаў, табліц і выяў.

Аналіз апублікаваных чатаў паказаў, што карыстальнікі нярэдка звярталіся да Grok з небяспечнымі ці кампраметуючымі запытамі. Карыстальнікі шукалі інструкцыі па ўзломе крыптагаманцоў, парады па вытворчасці наркотыкаў, уключаючы метамфетамін і фентаніл, спосабы суіцыду, паэтапныя схемы па стварэнні бомб і нават падрабязны план замаху на Ілана Маска.

Акрамя гэтага, у адкрыты доступ трапілі інтымныя перапіскі, псіхалагічныя і медыцынскія кансультацыі, а таксама паролі і персанальныя дадзеныя карыстальнікаў. Па правілах кампаніі, забаронена выкарыстоўваць Grok для распрацоўкі зброі, біятэхналогій ці кантэнту, які пагражае жыццю. Але сістэма ўсё ж выдавала небяспечныя інструкцыі. Пры гэтым у студзені Маск іранізаваў над OpenAI, калі ў ChatGPT узнікла аналагічная праблема з індэксацыяй чатаў.

xAI не дала каментароў на запыты журналістаў аб тым, з якога моманту дыялогі пачалі індэксавацца. Эксперты адзначаюць, што ўразлівасць можа быць выкарыстана ў маркетынгавых мэтах: на форумах SEO-спецыялісты ўжо абмяркоўваюць, як публікаваць чаты з Grok для прасоўвання брэндаў у пошукавай выдачы.

Маск адкрыў доступ да найноўшай версіі Grok для ўсіх у адказ на рэліз GPT-5

Па тэме

Маск запускае Baby Grok — дзіцячую версію скандальнага чат-бота

У Grok дадалі анімэ-ботаў: адна фліртуе іншы называе ўсіх прыдуркамі
У Grok дадалі анімэ-ботаў: адна фліртуе, іншы называе ўсіх «прыдуркамі»

Чытайце таксама
Стваральнік Claude Code паказаў, як вайбкодзіць. Камьюніці загудзела

Хакер з дапамогай ШІ публічна знішчыла «Tinder для неанацыстаў»

«Запыт дурны, сыдзі»: чат-бот нахаміў распрацоўшчыку і адмовіўся кодзіць

ШІ не скарачае наём, а робіць адбор больш жорсткім — кіраўніца AMD

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

жэстачайшы facepalm