Чатбот Microsoft Bing атрымае падтрымку карцінак і чужых сэрвісаў
Чатбот і пашукавік Bing Chat стаў свабодна даступны ўсім ахвотным без неабходнасці запісвацца ў ліст чакання — дастаткова толькі мець уліковы запіс Microsoft. Таксама ён атрымае шэраг новых функцый, піша Bloomberg.
Чатбот і пашукавік Bing Chat стаў свабодна даступны ўсім ахвотным без неабходнасці запісвацца ў ліст чакання — дастаткова толькі мець уліковы запіс Microsoft. Таксама ён атрымае шэраг новых функцый, піша Bloomberg.
Карыстальнікі змогуць ажыццяўляць пошук выяў і дадаваць розныя запыты — напрыклад, знайсці карцінку цацачнага вязанага мядзведзя і спытаць, як такога можна зрабіць сваімі рукамі. Чатбот падкажа сайты і ідэі, якія змогуць зацікавіць карыстальніка. Функцыя будзе даступная найбліжэйшымі тыднямі або месяцамі.
Акрамя гэтага, у чаце Bing з’явіцца падтрымка чужых сэрвісаў, напрыклад, OpenTable (амерыканскі сэрвіс анлайн-рэзервацыі рэстаранаў) або Wolfram Alpha (сістэма пытанняў-адказаў). Таксама ён навучыцца выдаваць адказы, якія змяшчаюць відэа і графікі.
Неўзабаве Bing навучыцца захоўваць гісторыю карыстальніцкіх чатаў. Так яны ў любы момант змогуць прадоўжыць узаемадзейнічаць з інструментам там, дзе спыніліся.
Паводле даных Microsoft, ад моманту запуску штодзённая актыўная аўдыторыя чата Bing дасягнула больш як 100 млн карыстальнікаў. За гэты час яны правялі больш за паўмільярда гутарак.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Да просто выкиньте уже. Смысл ломать чтобы потом выкинуть?
неа, тут они как раз вложились—рекламные шекели потекут рекой