ChatGPT і кававая гушча разбілі сям’ю ў Грэцыі
Жыхарка Грэцыі падала на развод пасля таго, як ChatGPT нібыта дапамог ёй выкрыць здраду мужа. Гісторыю распавёў Vice.
Жыхарка Грэцыі падала на развод пасля таго, як ChatGPT нібыта дапамог ёй выкрыць здраду мужа. Гісторыю распавёў Vice.
Жыхарка Грэцыі падала на развод пасля таго, як ChatGPT нібыта дапамог ёй выкрыць здраду мужа. Гісторыю распавёў Vice.
Жанчына вырашыла пагадаць на кававай гушчы. Каб расшыфраваць значэнне ўзораў, яна скінула здымкі кубкаў — свайго і мужа — чат-боту. Атрыманая інфармацыя шакавала яе: бот паведаміў, што мужчына завёў інтрыжку з маладой асобай, якая нібыта плануе разбурыць сям’ю. Бот нават удакладніў, што імя гэтай «прадвызначанай» жанчыны пачынаецца на літару «Е», а змесціва кубка самой карыстальніцы паказвала на здраду або разлад у доме.
Муж спрабаваў пераканаць жонку ў сваёй невінаватасці на мясцовым тэлебачанні і адзначыў, што яна занадта паддаецца модным тэндэнцыям. «Я пасмяяўся з гэтай лухты. Але яна ўспрыняла гэта сур’ёзна. Прагнала мяне, сказала дзецям, што мы разводзімся, а потым мне патэлефанаваў адвакат. І тады я зразумеў, што гэта не жарт», — расказаў мужчына.
Ужо праз тры дні ў «варажбіткі» былі гатовыя дакументы. Сужэнцы пражылі ў шлюбе 12 гадоў, выхоўваюць дваіх дзяцей. Муж кажа, што ягоная жонка і раней захаплялася містыкай — напрыклад, хадзіла да астролага, і некалі яму спатрэбіўся амаль год, каб пераканаць яе забыцца на яго прадказанні. Адвакат мужчыны таксама адзначыў, што тлумачэнні кававых узораў, згенераваныя ШІ, наўрад ці могуць быць падставай для абвінавачвання ў здрадзе.
Гэты выпадак выклікаў цікавасць у грэчаскіх сацсетках. Юрысты падкрэсліваюць, што згенераваныя паказанні не прымаюцца ў судзе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
и как всегда никакой ответственности со стороны ИИ компаний
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 мая 2025, 11:05
Если бы они деньги заработали пользуясь или продавая результаты генерации - вот тогда зато выяснилось бы что права на генерацию остались у владельца ИИ. И надо делиться.
А так - пусть разводятся)) Ответственности на создателе всё равно нет.
Даже за то, что он украл все данные для обучения и по сути вся прошивка ИИ краденая.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 мая 2025, 21:39