ChatGPT навучыўся ўлічваць медычыныя карты, аналізы і звесткі Apple Health
Кампанія пачала разгортваць ChatGPT Health для ўсіх карыстальнікаў старэйшых за 18 гадоў, сервіс ужо даступны ў ЗША. Функцыя працуе ў вэб-версіі і праграме для iOS на тарыфах Free, Go, Plus і Pro.
Кампанія пачала разгортваць ChatGPT Health для ўсіх карыстальнікаў старэйшых за 18 гадоў, сервіс ужо даступны ў ЗША. Функцыя працуе ў вэб-версіі і праграме для iOS на тарыфах Free, Go, Plus і Pro.
Карыстальнікі могуць падключыць да ChatGPT медычныя дакументы, дадзеныя Apple Health ды інфармацыю з падтрымліваемых сервісаў. Сярод іх — One Medical, Function Health, MyFitnessPal і Weight Watchers. Чат-бот зможа ўлічваць вынікі аналізаў, лекі, запісы пасля візіту да лекара, фізічную актыўнасць і сон.
Раней выкарыстоўваць падлучаныя дадзеныя можна было толькі ў асобным раздзеле Health. Цяпер ChatGPT з дазволу карыстальніка зможа звяртацца да іх і ў звычайных дыялогах — напрыклад, улічваць алергію пры выбары рэстарана або нядаўнюю траўму пры складанні плана трэніровак.
OpenAI патлумачыла змяненне вынікамі тэставання: больш за 70% медычных запытаў карыстальнікі задавалі за межамі спецыяльнага раздзела. Паводле дадзеных кампаніі, цяпер ChatGPT штотыдзень атрымлівае больш за 300 мільёнаў пытанняў пра здароўе — у параўнанні з 230 мільёнамі ў пачатку года.
Перад выкарыстаннем медычнай інфармацыі ChatGPT па замоўчванні запытвае дазвол. Доступ можна даць адзін раз або ўключыць пастаянна. Карыстальнік таксама можа адключыць крыніцу дадзеных, пасля чаго сінхранізаваная інфармацыя будзе выдалена з сістэмаў OpenAI на працягу 30 дзён.
Кампанія сцвярджае, што медычныя дакументы, звесткі з Apple Health і размовы, у якіх яны выкарыстоўваліся, не прымяняюцца для навучання базавых мадэляў або паказу рэкламы. Дадзеныя дадаткова шыфруюцца, а звычайныя дыялогі ChatGPT абаронены пры захоўванні і перадачы.
ChatGPT Health працуе на новых мадэлях OpenAI. Кампанія называе GPT-5.6 Sol сваёй самай магутнай мадэллю для медычных задач і сцвярджае, што ўсе мадэлі сямейства GPT-5.6 перасягнулі GPT-5.5 у тэсце HealthBench Professional.
Падчас прэзентацыі віцэ-прэзідэнт OpenAI па медычных прадуктах Эшлі Аляксандэр заявіла, што мадэлі кампаніі здольны разважаць «на ўзроўні вышэй доктарскага». Аднак кіраўнік медычнага напрамку Каран Сынгхал пазней змякчыў гэтую фармулёўку, адзначыўшы, што на такія вынікі ўказваюць толькі асобныя даследаванні.
OpenAI падкрэслівае, што ChatGPT Health прызначаны для тлумачэння медычнай інфармацыі і падрыхтоўкі да зносін з доктарам, а не для пастаноўкі дыягназу або прызначэння лячэння. Кампанія рэкамендуе праверяць важныя звесткі і прымаць медычныя рашэнні разам з кваліфікаваным спецыялістам.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.