Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ChatGPT перажыў два збоі за дзень, праблемы паўсталі ў Gemini, Claude, Perplexity

У аўторак паўсталі непаладкі ў працы адразу некалькіх буйных АІ-сэрвісаў, пішуць The Verge і TechCrunch.

Пакінуць каментарый
ChatGPT перажыў два збоі за дзень, праблемы паўсталі ў Gemini, Claude, Perplexity

У аўторак паўсталі непаладкі ў працы адразу некалькіх буйных АІ-сэрвісаў, пішуць The Verge і TechCrunch.

Рана раніцай у аўторак адбыўся буйны збой у ChatGPT, які доўжыўся некалькі гадзін. OpenAI адпісалася, што ведае пра праблему і спрабуе высветліць прычыны. Непаладкі паўтарыліся пазней на працягу дня — колькасць скаргаў на Downdetector вымяралася тысячамі. У многіх карыстальнікаў у мабільнай праграме і вэб-версіі чат-бота не адлюстроўваліся адказы, але гадзіны праз тры распрацоўшчыкі ўсё выправілі.

Прыкладна ў адзін час з ChatGPT пра збоі паведамлялі карыстальнікі Google Gemini, АІ-асістэнта Claude ад Anthropic і бота-пашукавіка Perplexity AI. Кампаніі неўзабаве аднавілі доступ да сваіх сэрвісаў, па часе прыкладна разам з OpenAI.

Апошні раз буйны збой — прыкладна на 1,5 гадзіны — здарыўся ў ChatGPT мінулага лістапада. Той, у адрозненне ад учорашняга, закрануў API OpenAI і быў звязаны з DDoS-атакай. У маі чат-бот ненадоўга выйшаў са строю праз праблемы ў Microsoft, разам з ім «прылёг» і яе фірмовы Copilot.

Што прывяло да збояў цяпер — атакі, недахоп вылічальных магутнасцяў праз рост папулярнасці або іншае, — невядома. Кампаніі пакуль не рабілі афіцыйных заяў.

Cloudflare «положила» крупные сайты по всему миру — это второй сбой в течение недели
Cloudflare «положила» крупные сайты по всему миру — это второй сбой в течение недели
По теме
Cloudflare «положила» крупные сайты по всему миру — это второй сбой в течение недели
Авиакомпания из-за бага в системе бронирования принимает 100-летнюю американку за ребёнка
Авиакомпания из-за бага в системе бронирования принимает 100-летнюю американку за ребёнка
По теме
Авиакомпания из-за бага в системе бронирования принимает 100-летнюю американку за ребёнка

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.