ChatGPT стварае «кагнітыўны доўг»: мозг губляе здольнасць самастойна думаць
Масачусэцкі тэхналагічны інстытут (MIT) апублікаваў даследаванне, у якім гаворыцца, што частае выкарыстанне чат-ботаў накшталт ChatGPT можа прыводзіць да зніжэння кагнітыўнай актыўнасці і пагаршэння навыкаў крытычнага мыслення.

Даследаванне праводзілася ў MIT Media Lab. 54 студэнты з пяці ўніверсітэтаў Бостана былі падзеленыя на тры групы: адна выкарыстоўвала GPT-4o, другая — толькі традыцыйныя пошукавыя сістэмы без генератыўнага ШІ, трэцяя пісала тэксты цалкам самастойна.
На працягу чатырох месяцаў удзельнікі выконвалі заданні на напісанне эсэ, падобныя да экзаменацыйных пытанняў SAT (Scholastic Assessment Test). Навукоўцы адсочвалі актыўнасць мозга з дапамогай ЭЭГ, аналізавалі тэксты з прымяненнем інструментаў NLP і праводзілі інтэрв’ю з удзельнікамі.
Паводле дадзеных справаздачы, самую высокую нейронную актыўнасць паказала група, якая працавала без ШІ, што сведчыць аб больш глыбокім разумовым удзеле. Удзельнікі, якія выкарыстоўвалі ChatGPT, прадэманстравалі самую слабую мазгавую актыўнасць: сесіі суправаджаліся зніжэннем актыўнасці ў альфа- і бэта-дыяпазонах, якія адказваюць за ўвагу, памяць і лагічнае мысленне.
Акрамя таго, ШІ-група прадэманстравала горшыя вынікі ў кароткачасовай памяці: звыш 80% не змаглі ўзгадаць нават адну цытату з уласнага тэксту пасля заканчэння задання. Даследчыкі інтэрпрэтуюць гэта як прыкмету павярхоўнага запамінання і недастатковай інтэлектуальнай прапрацоўкі матэрыялу.
Навукоўцы называюць гэтую з’яву «кагнітыўным доўгам» — станам, пры якім мозг паступова губляе здольнасць самастойна апрацоўваць інфармацыю. «Кагнітыўны доўг» праяўляўся і ў структуры тэкстаў: эсэ, напісаныя з дапамогай ШІ, адрозніваліся аднастайнасцю, паўтаральнымі шаблонамі і слабай арыгінальнасцю. Чалавечыя праверачныя часта апісвалі такія тэксты як «безаблічныя» і «механічныя».
Пры гэтым студэнты, якія раней працавалі без ШІ і ўпершыню паспрабавалі яго ў фінальнай сесіі, наадварот, паказалі ўсплёск актыўнасці мозга. Гэта, на думку даследчыкаў, кажа пра тое, што ўключэнне ШІ ў працэс пасля фарміравання базавых навыкаў можа быць прадуктыўным. Тады як ранейшая залежнасць ад ШІ ўскладняе вяртанне да самастойнага мыслення.
Аўтары падкрэсліваюць, што даследаванне носіць папярэдні характар і мае шэраг абмежаванняў: невялікая выбарка, акцэнт на адным інструменце (ChatGPT), адсутнасць аналізу асобных этапаў напісання тэксту (ад чарнавіка да фінальнага рэдагавання). Аднак атрыманыя дадзеныя, на думку даследчыкаў, патрабуюць увагі з боку адукацыйных устаноў.
Интересный факт: у меня есть одноклассник, который уже и раньше демонстрировал плохие результаты в учёбе, все время списывал, даже если его за это ругали и наказывали, теперь открыл для себя мир ИИ. И теперь по любой задаче он использует ЧатГПТ, даже если это не важно и легко, при этом он использует слова по типу пожалуйста и спасибо, что исходя из данных в интернете тратит воду и электроэнергию, мне кажется что он использует "50% от всех расходов воды и электроэнергии" на пользование ИИ. Он не умеет даже сам подумать, если его о чем то спросить, он моментально говорит "не знаю", на уроках английского он всегда отмазывается тем, что пользуется переводчиком, но ему не верят, и он списывает так, что не похоже, что он пользуется переводчиком, а когда его просят пересказать что он написал, он также говорит "не знаю". Не представляю, что будет с ним в будущем: где он будет учиться после школы, как он будет работать если вообще будет, как будет заводить новых друзей. Мне кажется самый реальный сценарий будет такой, что он ничего не найдёт, не сделает, и будет до конца своих дней сидеть у своих родителей на шее без возможности обрести самостоятельность и будущее.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Так и до ии-кратии недалеко. Пока, увы, ии никаких проблем человечества не решает.
Можно строить ии-коровники, чтобы электричество от АЭС на нейросети продавать. Там, под Могилевом, рядом с криптофермами
на очередном витке истерИИ