ChatGPT сталі выкарыстоўваць для «падкату» да дзяўчат у Ціндары
Некалькі тыдняў таму OpenAI адкрыла доступ да новага чат-боту ChatGPT. Хтосьці называе яго «забойцам Google», а хтосьці вырашыў выкарыстоўваць для больш прыземленых мэтаў — напрыклад, арыгінальна заляцацца да дзяўчат у Tinder.
Некалькі тыдняў таму OpenAI адкрыла доступ да новага чат-боту ChatGPT. Хтосьці называе яго «забойцам Google», а хтосьці вырашыў выкарыстоўваць для больш прыземленых мэтаў — напрыклад, арыгінальна заляцацца да дзяўчат у Tinder.
Штучны інтэлект ужо даўно абжыўся ў праграмах для спатканняў — напрыклад, ёсць боты для аўтаматызацыі свайпаў і перапіскі з патэнцыяльнымі абраннікамі. Tinder, вядома, за такое баніць, але ў той жа час сам генеруе падказкі для пачатку размовы з дапамогай АІ.
Знаходлівыя карыстальнікі сталі ўжываць ChatGPT, каб генераваць персаналізаваныя стартавыя паведамленні на аснове інтарэсаў сваёй мэты. Далей яны проста капіпасцяць адказы нейрасеткі — і гэта працуе.
Адзін энтузіяст з дапамогай ChatGPT «напісаў» вершы дзяўчыне з нестандартным ростам, калі яна сказала, што праз гэта ў іх можа не скласціся. Яна адказала, што ёй ніхто ніколі не прысвячаў вершаў. Аўтар роліка заяўляе, што ChatGPT — гэта будучыня Tinder.
Яшчэ адзін крэатыўны «падкат» АІ згенераваў карыстальніку TikTok, нешта накшталт: «Можна я прысяду? Ты так рухаеш сцёгнамі, што я не магу астояцца». Пасля гэтага атрымальніца паведамлення падзялілася сваімі акаўнтамі ў іншых сацсетках.
Усё гэта падымае адное са шматлікіх пытанняў этыкі прымянення штучнага інтэлекту, напрыклад, ці можна лічыць перапіску з дапамогай АІ хлуснёй, і як бы пачуваўся карыстальнік, калі б даведаўся, што з ім перапісваецца не жывы чалавек, а машына — асабліва, калі б пры гэтым сам прасіў падказак у АІ.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Так девушки уже давно этим пользуются, применяя всякие умные инста-фильтры, изменяющие их внешность. Так что проблем вообще нет.