Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Чэхія будзе выдаваць шэнген беларусам, якія хочуць наведаць блізкіх. Прыём дакументаў — з наступнага тыдня

Беларусы змогуць атрымаць шэнгенскую візу для паездак у Чэхію з мэтай наведвання сваякоў — грамадзян Чэхіі альбо грамадзян Беларусі, якія доўгатэрмінова пражываюць тут. Пра гэта паведамляецца на сайце Пасольства Чэхіі ў Мінску.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google

Заяўку могуць падаваць сваякі па прамой узыходзячай або зыходзячай лініі грамадзян Чэхіі і грамадзян Беларусі, якія пражываюць на падставе дзейснай доўгатэрміновай візы або дзейснага дазволу на доўгатэрміновае ці пастаяннае знаходжанне ў Чэхіі. Да сваякоў па прамой лініі адносяцца дзеці, унукі, бацькі, бабулі і дзядулі. Не адносяцца — сёстры і браты (родныя і стрыечныя), цёткі і дзядзькі.

Электронныя лісты для гэтых шэнгенскіх віз амбасада пачынае прымаць з 10 лістапада на электронны адрас [email protected]. Адказ з прызначанай датай і часам для падачы заяўкі абяцаюць даслаць у найкарацейшы магчымы тэрмін таксама на імэйл. У адным лісце можна падаць толькі аднаго заяўніка.

У лісце трэба ўказаць імя і прозвішча запрашальніка і заяўніка лацінкай паводле пашпарта, тып і мэту візы, кантакты заяўніка (мэйл і тэлефон) і нумар пашпарта. Без гэтых дадзеных ліст разглядацца не будзе. Таксама трэба прыкласці скан апошняй старонкі пашпарта, копію дакумента пра мэту паездкі (заверанае запрашэнне), копію дакументаў пра сваяцтва, а таксама сканы дакументаў таго, хто запрашае — пашпарта, візы або карткі знаходжання.

Падрабязна пра правілы падачы можна прачытаць тут.

Чэхія прыпыніла выдачу віз беларусам і расіянам да наступнага сакавіка

Па тэме

Чэхія зрабіла бестэрміновым забарону на выдачу віз і ВНЖ беларусам і расіянам

«Пабудаваў камфортнае жыццё». Айцішнік легалізаваўся ў Чэхіі: там бан для беларусаў, але ёсць лайфхак

Чытайце таксама
У беларусаў мінус адна магчымасць атрымаць шэнген

1 каментарый
Польская амбасада ў Мінску змяніла правілы падачы на візу па карце паляка

Беларусы змогуць рабіць шведскія візы ўдома — цяпер за імі трэба ездзіць у Маскву
Беларусы змогуць рабіць шведскія візы ўдома — цяпер за імі трэба ездзіць у Маскву
Беларусы змогуць рабіць шведскія візы ўдома — цяпер за імі трэба ездзіць у Маскву
Чэхія будзе выдаваць шэнген беларусам, якія хочуць наведаць блізкіх. Прыём дакументаў — з наступнага тыдня
Чэхія будзе выдаваць шэнген беларусам, якія хочуць наведаць блізкіх. Прыём дакументаў — з наступнага тыдня
Чэхія будзе выдаваць шэнген беларусам, якія хочуць наведаць блізкіх. Прыём дакументаў — з наступнага тыдня

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.