Чэхія зрабіла бестэрміновай забарону на выдачу віз і ДНЖ беларусам і расійцам
Такое рашэнне ўхваліў урад. Але застануцца выключэнні.
Такое рашэнне ўхваліў урад. Але застануцца выключэнні.
Такое рашэнне ўхваліў урад. Але застануцца выключэнні.
Чэхія не будзе выдаваць візы і ДНЖ грамадзянам Расіі і Беларусі. Такое рашэнне абвясціў прэм’ер-міністр Пётр Фіяла, перадае ceskenoviny.cz.
Забарона (за выключэннем гуманітарных мэтаў), уведзеная ў 2022 годзе, дзейнічала да 31 сакавіка 2024 года. Цяпер, на прапанову МЗС, у рашэнні ўрада не агаворваецца тэрмін яго дзеяння.
Між тым, замежнікі, якія ўжо маюць чэшскі ДНЖ, не падпадаюць пад абмежаванне. Яно таксама не распаўсюджваецца на кароткатэрміновыя візы для сямейнікаў грамадзяніна Чэхіі або іншай краіны ЕС, калі яны гэтага грамадзяніна суправаджаюць або за ім кіруюцца.
Яшчэ адное выключэнне — доўгатэрміновыя ДНЖ для сямейнікаў замежнікаў, якія маюць ДНЖ ў Чэхіі.
І нарэшце, для беларускіх студэнтаў: яны могуць падавацца на навучальны ДНЖ, калі атрымаюць стыпендыю ў Чэхіі, ЕС або міжнароднай арганізацыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Так просто уже тогда закройте коменты к новости. Всё равно ничего тут нормального никто не выскажет.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]