Праз паўтара года 90% арганізацый будуць адчуваць востры недахоп ІТ-кадраў
Усё большы дэфіцыт ІТ-спецыялістаў ужо перашкаджае кампаніям рэалізоўваць праекты па лічбавізацыі і ўкараняць новыя тэхналогіі, уключаючы генератыўны АІ, а таксама ўплывае на іх фінансавыя вынікі. Пра гэта гаворыцца ў нядаўнім дакладзе IDC, якая апытала больш за 800 ІТ-менеджараў у Паўночнай Амерыцы. Дакумент вывучыў партал Computerworld.
Прыкладна 2/3 апытаных адказалі, што недахоп спецыялістаў з патрэбнымі навыкамі ўжо перашкодзіў іх кампаніям дасягнуць мэтавага росту выручкі, прывёў да праблем з якасцю і падзення задаволенасці кліентаў.
Але лепш не стане: паводле прагнозаў IDC, у 2026 годзе больш за 90% арганізацый ва ўсім свеце будуць адчуваць наступствы дэфіцыту ІТ-талентаў, а страты ў сувязі з затрымкамі выпуску прадуктаў, паніжанай канкурэнтаздольнасцю і стратай бізнэсу складуць $5,5 млрд. Усё гэта пагаршаецца недахопам такіх навыкаў, як вядзенне лічбавага бізнэсу, гуманітарных і лідарскіх навыкаў.
63% рэспандэнтаў паскардзіліся, што недахоп ІТ-персаналу тармозіць праекты лічбавай трансфармацыі, у большасці выпадкаў — у сярэднім на 3-10 месяцаў.
Самы запатрабаваны навык — штучны інтэлект, з невялікім адрывам за ім ідуць ІТ-аперацыі (ITOps), далей — шэраг скілоў, звязаных з воблакам, напрыклад, архітэктурамі, кіраваннем і захоўваннем даных, а таксама распрацоўка софту.
Поўную версію даклада можна атрымаць па спасылцы.
Читать на dev.by